Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хадаркоўскі назваў акцыю «Надакучыў» пасьпяховай


Міхаіл Хадаркоўскі

Заснавальнік Руху «Адкрытая Расея» Міхаіл Хадаркоўскі назваў сёньняшнюю пратэстную акцыю ў многіх гарадах Расеі пасьпяховай.

Паводле яго слоў, нягледзячы на тое, што людзей перад правядзеньнем акцыі «спэцыяльна запалохвалі», а падчас самога пратэсту іх суправаджаў «натоўп паліцыянтаў», актывісты падалі зварот у адміністрацыю прэзыдэнта з патрабаваньнем да Ўладзіміра Пуціна адмовіцца ад удзелу ў выбарах у 2018 годзе.

«Людзі прыйшлі [на акцыі] цалкам у адпаведнасьці з законам. Яны мелі поўнае права ў свой выхадны дзень прынесьці лісты ў адміністрацыю прэзыдэнта з тымі патрабаваньнямі, якія ў гэтых лістах выкладзены.», — заявіў Хадаркоўскі ў эфіры каналу «Адкрытай Расеі» на YouTube. Затрыманьні ўдзельнікаў акцыі «Надакучыў» у Санкт-Пецярбургу ён назваў праявай «неадэкватнасьці» з боку мясцовых уладаў.

Пратэстныя акцыі «Надакучыў», арганізаваныя рухам «Адкрытая Расея», прайшлі сёньня ў дзясятках гарадоў Расейскай Фэдэрацыі. Па ўсёй краіне былі затрыманыя больш за сто актывістаў. У Маскве затрыманьняў не было. Каля тысячы пратэстуючых перадалі ў адміністрацыю прэзыдэнта зварот з патрабаваньнем да Пуціна адмовіцца ад удзелу ў выбарах у 2018 годзе.

«Пуцін можа і павінен знайсьці ў сабе сілы сысьці», — заявіў пасьля правядзеньня акцыі Хадаркоўскі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG