Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Левада»: 45% расейцаў за адстаўку Мядзьведзева


Мітынг супраць карупцыі ва ўрадзе Дзьмітрыя Мядзьведзева. Масква, 8 красавіка 2017 году
Мітынг супраць карупцыі ва ўрадзе Дзьмітрыя Мядзьведзева. Масква, 8 красавіка 2017 году

Расейскі «Левада-центр» правёў апытаньне пра падтрымку адстаўкі старшыні расейскага ўраду Дзьмітрыя Мядзьведзева, вынікі апытаньня публікуе РБК.

Паводле апытаньня, на 7-10 красавіка 2017 году дакладна за адстаўку прэм’ера выказваліся 18% расейцаў, хутчэй за — 27%, хутчэй супраць — 25%, дакладна супраць — 8%. Яшчэ 23% ня вызначыліся з адказам. Падтрымка Мядзьведзева падае: летась у сьнежні яму «цалкам давяралі» 13%, цяпер жа толькі 5%; «у асноўным давяраюць» 27% супраць сьнежаньскіх 53%, «у асноўным не давяраюць» 26% супраць 13%, а доля тых, хто «зусім не давярае», вырасла да 9% са сьнежаньскіх 6%.

У апытаньнях пра асобу Мядзьведзева расьце доля адказаў пра абыякавасьць (цяпер 30%), адсутнасьць добрых эмоцыяў (17%), антыпатыю (9%) і агіду (4%).

Палітолягі зьвязваюць гэта з расьсьледаваньнямі каманды апазыцыянэра Аляксея Навальнага пра «тайную імпэрыю Мядзьведзева»: заяўлялася пра верагодныя карупцыйныя сувязі прэм’ера і больш як мільярд даляраў у таемных фондах і кампаніях.

Ранейшыя апытаньні «Левады» гэтую прычыну ўскосна пацьвярджаюць: колькасьць тых, хто не ўхваляе дзейнасьці Мядзьведзева на пасадзе прэм’ера, перавысіла колькасьць тых, хто ўхваляе, пасьля публікацыі расьсьледаваньняў. Тым часам акцыі пратэсту супраць карупцыі ўхвалялі, паводле «Левады», 38% расейцаў, не ўхвалялі 39%.

Крыніцы РБК ва ўрадзе Расеі адмовіліся камэнтаваць вынікі апытаньня праз «адсутнасьць дынамікі ў пытаньні адстаўкі прэм’ера».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG