Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскую сьпявачку Лаліту не пусьцілі ва Ўкраіну


Лаліта на канцэрце ў Керчы, 2015 год
Лаліта на канцэрце ў Керчы, 2015 год

У ноч на 23 красавіка сьпявачку Лаліту Міляўскую зьнялі з цягніка ў Канатопе. Сьпявачцы забаронены ўезд ва Ўкраіну з прычыны наведваньня ў 2015 годзе праз расейскую мяжу Крыма — тэрыторыі Ўкраіны, анэксаванай Расеяй у 2014 годзе. Пра інцыдэнт Лаліта паведаміла праз Facebook.

«Як мяркуеце – дзе я? Я ў Канатопе, у 4 гадзіны раніцы. Мяне зьнялі з цягніка. Не магу наведаць сваё дзіця, якое захварэла, бо мне забаронены ўезд ва Ўкраіну. Вось перасаджваюць на іншы цягнік. За наведваньне Керчы ў 2015 годзе», — такі ролік Лаліна выклала на ўласнай старонцы.

Лаліта Міляўская — расейская сьпявачка Ўкраінскага паходжаньня. Набыла вядомасьць у складзе «Кабарэ-дуэта Акадэмія» разам з Аляксандрам Цэкалам, пазьней працягнула сольную карʼеру. Часта бывае з канцэртамі ў Беларусі.

З падобнай прычыны не пускаюць ва Ўкраіну расейскую ўдзельніцу «Эўравізіі» Юлію Самойлову: рашэньне, як заяўляе СБУ, «ня мае ніякай палітычнай афарбоўкі і прадыктаванае выключна грубым парушэньнем заканадаўства Ўкраіны, а менавіта незаконным наведваньнем часова акупаванага Крыму». Кіеў рыхтуецца да «Эўравізіі», нягледзячы на пагрозы байкоту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG