Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве адбылася першая рэпэтыцыя «Эўравізіі-2017»


У Кіеве ад сёньня пачынаюцца рэпэтыцыі песеннага конкурсу «Эўравізія-2017», які адбудзецца ў сярэдзіне траўня.

«Рэпэтыцыі пачаліся. Яны займаюць амаль увесь наш вольны час, таму што мы рыхтуем вялікую колькасьць сюрпрызаў, але калі мы зараз пра іх усё распавядзём, то навошта тады рабіць Эўравізію? Я мяркую, што ніводнаму ўкраінцу ня будзе сорамна, калі параўноўваць з мінулагоднімі конкурсамі», — сказаў адзін з вядоўцаў конкурсу Ўладзімер Астапчук сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве.

Яшчэ адзін вядоўца Цімур Мірашнічэнка дадаў, што заўтра ва ўкраінскую сталіцу прыяжджаюць галоўныя сцэнарысты — брытанцы Алекс Уорал (Alex Worrall) і Цім Тэлін (Tim Telling), зь якімі рэпэтыцыі будуць ужо праходзіць на галоўнай сцэне ў Міжнародным выставачным цэнтры.

Сёньня рэпэтыцыя адбывалася ў закрытым для прэсы рэжыме.

Удзел у 62-ім песенным конкурс «Эўравізія» сёлета пацьвердзілі 42 краіны. Расея адмовілася ад удзелу з-за забароны Ўкраінаю ўезду расейскай удзельніцы Юліі Самойлавай, якая наведвала Крым пасьля яго анэксіі.

Беларусь на конкурсе будзе прадстаўляць беларускамоўны гурт Naviband. Паўфіналы адбудуцца 9 і 11 траўня, а фінал — 13 траўня. Гледачы таксама змогуць наведаць рэпэтыцыі першага ды другога паўфіналу, якія адбудуцца напярэдадні.

Правапарадак пад час правядзеньня песеннага конкурсу ў Кіеве будуць забясьпечваць больш як 10 тысяч праваахоўнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG