Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі праходзіць акцыя «Надакучыў». УЖЫВУЮ


Уладзімер Пуцін


29 красавіка ў шэрагу расейскіх гарадоў плянуецца акцыя «Адкрытай Расеі» пад назвай «Надакучыў». Яна пройдзе ў форме падачы асабістых лістоў грамадзян з заклікам да прэзыдэнта Уладзімера Пуціна не балятавацца ў прэзыдэнты ў 4-ы раз — у 2018 годзе.

Паводле заснавальніка «Адкрытай Расеі» Міхаіла Хадаркоўскага, такі фармат акцыі законам не забараняецца і дазволіць людзям выказаць сваё меркаваньне.

28 красавіка ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» Хадаркоўскі распавёў, што ў тых гарадах, дзе ўлады не забаранілі акцыю, яна будзе праходзіць з транспарантамі і гукавой апаратурай. А там, дзе яе не ўзгаднілі, людзі проста прынясуць у прэзыдэнцкія прыёмныя свае лісты, напісаныя ў адвольнай форме.

Паводле Хадаркоўскага, калі Пуцін пойдзе на выбары ў 2018 годзе, то — з улікам асаблівасьцяў сучаснай расейскай выбарчай сыстэмы — ён, вядома, пераможа. Аднак «ні для яго, ні для краіны ад гэтага нічога добрага не будзе», бо «любая зьмяняльнасьць улады лепш, чым улада незьмяняльная», падкрэсьліў заснавальнік «Адкрытай Расеі».


«Адкрытая Расея»- гэта незарэгістраваны расейскі грамадзка-палітычны рух, які не мае рахункаў, нікім не фінансуецца і не вядзе гаспадарчай дзейнасьці.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG