Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі на першамайскіх шэсьцях затрымалі нацыяналістаў, ЛГБТ-актывістаў і вэганаў


Шэсьце КПРФ у Маскве 1 траўня 2017 году
Шэсьце КПРФ у Маскве 1 траўня 2017 году

У Маскве падчас першамайскага шэсьця затрыманыя некалькі расейскіх нацыяналістаў, у іх ліку паплечнік апазыцыйнага палітыка Вячаслава Мальцава Юрый Горскі, які ўзначальваў калёну так званага «рускага Першамая». Паводле інфармацыі Радыё Свабода, падчас затрыманьня паліцыянты не прадставіліся і не растлумачылі Горскаму, што ён парушыў.

Удзельнікі шэсьця нацыяналістаў у Маскве патрабавалі вызваліць аднаго са сваіх лідэраў — Дзьмітрыя Дзёмушкіна, асуджанага раней на два з паловай гады калёніі паводле абвінавачаньня ў экстрэмізме. Актывісты скандавалі «Расея будзе свабоднай». Усяго на акцыі былі затрыманыя пяць чалавек, у тым ліку непаўналетні — ён трапіў у паліцыю за балаклаву ў заплечніку.

Сёньня ў Маскве і іншых гарадах Расеі адбыліся традыцыйныя першамайскія дэманстрацыі. На шэсьці ў Санкт-Пецярбургу паліцыя затрымала прынамсі 11 ЛГБТ-актывістаў, якія несьлі вясёлкавы сьцяг і скандавалі «Кадырава ў Гаагу», маючы на ўвазе кіраўніка Чачні — апошнім часам паведамлялася пра жорсткія рэпрэсіі супраць геяў у гэтым рэгіёне Расеі. У Маскве былі затрыманыя каля 15 вэганаў, якія ішлі ў калёне Камуністычнай партыі Расейскай Фэдэрацыі.

Затрыманьне ў Санкт-Пецярбургу
Затрыманьне ў Санкт-Пецярбургу

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG