Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два сьведкі абвінавачаньня не зьявіліся на суд супраць крымскага журналіста Семяны


У анэксаваным Расеяй Крыме адбылося чарговае пасяджэньне па крымінальнай справе ў дачыненьні да журналіста Радыё Свабода Міколы Семяны.

Была дапытаная жанчына, якая ў якасьці панятой удзельнічала ў аглядзе інтэрнэт-старонкі з калёнкай журналіста. На пытаньні адвакатаў пра абставіны гэтага агляду яна адказаць не змагла. Два іншыя сьведкі не зьявіліся ў суд. Наступнае пасяджэньне прызначанае на 3 траўня.

Справа ў дачыненьні да Мікалая Семяны ўзбуджана вясной 2016 году. Паводле вэрсіі абвінавачваньня, у артыкуле пра блякаду Крыму журналіст заклікаў да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Расеі. 66-гадоваму журналісту пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі. Журналіст не прызнае віны і неаднаразова заяўляў, што рэалізоўваў сваё права на «свабоднае выказваньне меркаваньня». Крымінальная справа складаецца з шасьці тамоў.

Злучаныя Штаты, Эўразьвяз, праваабарончыя і міжнародныя журналісцкія арганізацыі заклікаюць Расею адмовіцца ад судовага перасьледу Семяны і вызваліць усіх палітвязьняў у Крыме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG