Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Размова Трампа і Пуціна была «вельмі добрай» - Белы дом


У Белым доме называюць размову прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным «вельмі добрай», падчас якой бакі абмеркавалі, у прыватнасьці, вайну ў Сырыі, супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам і небясьпечную сытуацыю на Карэйскім паўвостраве.

Амэрыканскі бок таксама анансаваў накіраваньне свайго прадстаўніка на мірныя перамовы па Сырыі, якія пройдуць у Астане 3-4 траўня.

Расейская бок адзначыў, што Пуцін і Трамп выказаліся за працяг тэлефонных кантактаў, а таксама ў карысьць асабістай сустрэчы ў рамках саміту «Групы дваццаці», які 7-8 ліпеня будзе праходзіць у Гамбургу.

Дональд Трамп гаварыў з Уладзімірам Пуціным некалькі разоў з моманту свайго абраньня прэзыдэнтам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG