Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэст расейскіх дальнабойнікаў падышоў да Масквы


Усерасейскі пратэст дальнабойнікаў супраць сыстэмы «Платон» дабраўся да Масквы. На маскоўскай кальцавой аўтадарозе 17 красавіка паліцыя заблякавала калёну дальнабойнікаў ў раёне горада Рэутаў.

Фэдэральнае дарожнае агенцтва (Росавтодор) сьцьвярджае, што ў страйку дальнабойнікаў ўдзельнічае усяго дзьвесце машын па ўсёй краіне, у ведамстве заклікаюць не перабольшваць рэальныя наступствы акцыі для розьнічнага продажу і рынку грузаперавозак.

Тым ня менш, Таварыства абароны правоў спажыўцоў зьвярнулася да прэм’ер-міністра Дзьмітрыя Мядзьведзева; праваабаронцы паведамляюць аб ста шаснаццаці заявах грамадзян, якія паскардзіліся на памяншэньне асартымэнту ў крамах і росьце цэн з прычыны акцыі дальнабойнікаў. Адказу на гэты зварот пакуль не было.

«У Нямеччыне сыстэма аналягічная „Платону“ дзейнічае ўжо некалькі гадоў. Вынікам дзеяньня гэтай сыстэмы аказалася вымываньне ўсіх дробных і сярэдніх прадпрымальнікаў зь бізнэсу. Усе яны вымушаныя былі прадаць свае машыны, стаць звычайнымі кіроўцамі, і ў выніку паступіць на працу ў шэраг буйных манапалістаў. Гэта значыць, рынак быў, дзякуючы гэтай сыстэме, манапалізаваны. Ёсьць адчуваньне, што аналягічная сытуацыя рыхтуецца і ў Расеі», — лічыць кіроўца-дальнабойнік Аляксей Саракавы.

У дальнабойнікаў некалькі патрабаваньняў:

  • адмена транспартнага падатку;
  • прывядзеньне да расейскіх рэалій эўрапейскіх нормаў рэжыму працы і адпачынку кіроўцаў;
  • удасканаленьне сыстэмы вагавага кантролю на дарогах.

Калі з усім пералічаным дальнабойнікі-прадпрымальнікі спрабавалі мірыцца, то сыстэма «Платон» з падвышанымі тарыфамі іх літаральна спустошыць.

«Калі мы гаворым пра тое, што раней мы плацілі паўтара рубля за кілямэтар, ад 15 красавіка хацелі зрабіць 3 рублі, але часова зрабілі 1,90, то сабекошт перавозкі — 35 рублёў. Гэта 10% было б ад сабекошту, але цяпер ня 10, цяпер 5–7%. Цалкам зьядае прыбытак, які плянуе атрымаць бізнэсмэн, прадпрымальнік-дальнабойнік», — кажа Саракавы.

«Платон» — храналёгія пратэсту
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:56 0:00

Кіроўцы велікагрузаў кажуць, што калі перавозчыкам і ўладам ня ўдасца дамовіцца, то з паліцаў сталічных крамаў зьнікнуць шматлікія тавары, а цэны на тыя, што засталіся, прыкметна вырастуць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG