Пра гэта паведамляе праваабарончая арганізацыя «Зона права» са спасылкай на адваката Андрэя Сабініна.
Сярод асуджаных — часовы выканаўца абавязкаў начальніка калёніі Ўладзіслаў Іваноў (ён атрымаў пяць гадоў), супрацоўнік аддзелу па выхаваўчай рабоце Валерый Задняпроўскі і яшчэ некалькі былых работнікаў сыстэмы выкананьня пакараньняў.
Суд устанавіў, што ў лістападзе 2015 году абвінавачваныя зьбівалі на тэрыторыі Беларэчанскай выхаваўчай калёніі семярых падлеткаў. Пабоі суправаджаліся лаянкай і зьдзекаваньнямі. Адзін з пацярпелых — 16-гадовы ўкраінец Віталь Поп — памёр ад атрыманых траўмаў. Датычнымі да яго сьмерці прызнаныя супрацоўнікі калёніі Арсен Шамхалаў і Андрэй Крывалап; кожны зь іх асуджаны на 11 гадоў.
Пракурор назваў вынесены прысуд залішне мяккім і заявіў, што абскардзіць яго, распавёў Радыё Свабода адвакат Андрэй Сабінін.
Абвінавачваньне патрабавала прысудзіць былых работнікаў папраўчай установы да 56 гадоў пазбаўленьня волі. Былі распачатыя справы аб перавышэньні службовых паўнамоцтваў і наўмысным прычыненьні шкоды здароўю, што пацягнула сьмерць пацярпелага. У выніку службовай праверкі былі звольненыя 17 супрацоўнікаў калёніі.