Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бязьлюдны Крым: непрыбраныя пляжы і «мітычныя» турысты


У анэксаваным Расеяй Крыме афіцыйна стартаваў курортны сэзон. Падкантрольныя Маскве мясцовыя чыноўнікі заяўляюць аб пасьпяховым пачатку і анансуюць павелічэньне колькасьці турыстаў на паўвостраў у параўнаньні зь мінулым годам.

Што адбываецца на самай справе, высьвятляў праект Свабоды Крым.Рэаліі.

Сёлета курортны сэзон у Крыме сустрэлі з ужо традыцыйнымі праблемамі. Да высокіх коштаў і дрэннага сэрвісу дадаліся складанасьці з пляжамі — іх не пасьпелі своечасова давесьці да ладу.

Ці ва ўсім вінаватае надворʼе

За пяць дзён да афіцыйнага адкрыцьця курортнага сэзону ў Крыме высьветлілася, што да прыезду турыстаў гатовая ўсяго чвэрць мясцовых пляжаў — 109 з 428. Віцэ-прэмʼер ураду Крыма Ларыса Апанасюк зьвярнула ўвагу на неабходнасьць апэратыўнага добраўпарадкаваньня пляжаў, паколькі іх адкрыцьцё неабходна ўзгадніць з расейскімі профільнымі ведамствамі. «Каб адкрыць пляж, неабходна заключэньне Расспажыўнагляду. Гэты орган дае заключэньне толькі тады, калі пляж прыбраны, ёсьць уся інфраструктура і праведзена абсьледаваньне дна», — патлумачыла яна.

Па стане на 26 красавіка ў некаторых рэгіёнах паўвострава адкрылі менш за палову пляжаў, а недзе — і зусім ніводнага, паведаміла Апанасюк. Паводле яе даных, з 97 пляжаў Алушты ў Расспажыўнагляд па заключэньне зьвярнуліся толькі 13, з 95 пляжаў Еўпаторыі — 45, у Керчы з васьмі толькі тры, у Саках таксама тры з 10. У Судаку ўсяго шэсьць пляжаў з 27 засталіся недасьледаванымі, у Чарнаморскім раёне чатыры з васьмі.

Найгоршая сытуацыя адзначалася ў Ялце, дзе па дазволы на адкрыцьцё пляжаў зьвярнуліся 14 карыстальнікаў з 88, у Сакскім раёне — адзін з 16, а ў Ленінскім і Раздольненского раёнах — наогул ні аднаго. Аднак пляны чыноўнікаў, якія разьлічвалі падрыхтаваць пляжы за пяць дзён да старту сэзону, сарвала рэзкае пагаршэньне надворʼя. А пасьля таго як кіраўнік падкантрольнага Расеі ўраду Крыма Сяргей Аксёнаў запатрабаваў ад мясцовых уладаў навесьці парадак на крымскіх пляжах, на суботнік выйшаў нават міністар курортаў крымскага ўраду Сяргей Стрельбіцкі. Разам з падначаленымі ён правёў свой міністэрскі суботнік на пляжах па-за межамі населенага пункта паміж Сакамі і Еўпаторыяй.

Тым ня менш, ня ўсе крымскія пляжы сёлета змогуць прыняць турыстаў. Напрыклад, у Севастопалі пляж «Сонечны», разьмешчаны побач з Херсанесам, будзе закрыты для наведваньняў, паколькі ператварыўся ў будаўнічую пляцоўку. Тут будуюць парк імя Анны Ахматавай, а пляж стане яго часткай, патлумачыў журналістам намесьнік кіраўніка адміністрацыі гораду Ўладзімір Базараў.

Кацярына з Нэптунам і «зачыстка» жабракоў

У адрозьненьне ад працы з пляжамі, да паказальных акцыяў прыёму турыстаў чыноўнікі падрыхтаваліся больш грунтоўна. Да прыкладу, у Еўпаторыі галоўным атрыбутам сьвяточных мерапрыемстваў у гонар адкрыцьця сэзону традыцыйна быў Нэптун. Аднак сёлета яго зацямніла Кацярына II. Частка забаўляльнай праграмы ў горадзе прысьвяцілі Керчанскаму мосту, які расейскія ўлады абяцаюць пабудаваць ужо трэці год.

Своеасабліва адкрылі сэзон у Ялце. Па словах карэспандэнта Крым.Реаліі, тут на набярэжнай паліцэйскія разганялі жабракоў, якія прасілі міласьціну, — каб вызваліць дарогу ўрачыстаму маршу чыноўнікаў і мясцовых артыстаў.

Дзе турысты?

Аб пасьпяховым старце курортнага сэзону ў Крыме ўжо пасьпелі даць справаздачу прэзыдэнту Расеі. Віцэ-прэмʼер расейскага ўраду Дзьмітрый Козак у час рабочай сустрэчы ў Крамлі далажыў Уладзіміру Пуціну, што расейскія турысты, якія езьдзяць на паўвостраў, істотна павялічваюць паказчыкі «уязнога турызму». «У 2016 годзе, у параўнаньні з 2015-м, у Крыме быў рост (уязнога турызму) на 21 працэнт і на 5 працэнтаў — у Краснадарскі краі. <...> За 2016 год Крым і Краснадарскі край наведалі 21,4 мільёны расейскіх грамадзянаў, расейскіх турыстаў», — сьцьвярджае Козак.

Архіўнае фота: віцэ-прэм'ер Расеі Дзьмітрый Козак і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у час аблёту на верталёце раёна будаўніцтва Керчанскага мосту.
Архіўнае фота: віцэ-прэм'ер Расеі Дзьмітрый Козак і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у час аблёту на верталёце раёна будаўніцтва Керчанскага мосту.

Аб праблемных крымскіх пляжах, большасьць якіх так і не пасьпелі паўнавартасна абсьледаваць, Козак згадаў адной фразай: «Працуе 836 пляжаў на Чарнаморскім узьбярэжжы, у Крыму і Краснадарскім краі».

Пра тое, наколькі пасьпяховы старт курортнага сэзону ў Крыме, можна меркаваць па вэб-камэрах, усталяваных у розных рэгіёнах паўвострава. За сытуацыяй у Крыме 1 траўня сачыў экспэрт дабрачыннага фонду «Майдан замежных спраў» Андрэй Кліменка. На яго здымках з вэб-камэраў — паўпустыя крымскія набярэжныя і паромная пераправа.

Адзін з паказальных прыкладаў — цэнтар Феадосіі, які да анэксіі паўвострава ў гэты час заўсёды быў шматлюдным.

Не аказалася наплыву турыстаў і ў Еўпаторыі.

Прыводзім назіраньні па запатрабаваных раней месцах Крыму. Так 3 траўня выглядала Цэнтральная плошча Леніна ў Алушце.

Набярэжная Алушты таксама не асабліва шматлюдная.

Самым масавым турыстычным месцам, якое можна разгледзець праз вэб-камэры, стаў басэйн гатэля «Ялта-Інтурыст». Магчыма, сярод іх хаваюцца замежныя турысты, у прысутнасьці якіх на паўвостраве пераконваюць крымскія чыноўнікі.

Вэб-камэра на феадасійскай набярэжнай наплыву турыстаў таксама не паказала.

Пустуючым застаецца і вакзал Еўпаторыі.

Аналягічная сытуацыя — на Керчанскай паромнай пераправе. Сьлядоў актыўнага перамяшчэньня турыстаў тут не выяўлена.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG