Гэта адбылося, калі супрацоўнікі АБСЭ ехалі ў горад Дакучаеўск Данецкай вобласьці. Гранату кінулі з грузавіка сэпаратыстаў, за якім ехалі машыны АБСЭ.
23 красавіка на непадкантрольнай Кіеву тэрыторыі ў Луганскай вобласьці Украіны аўтамабіль АБСЭ падарваўся на міне. Загінуў мэдыцынскі работнік, грамадзянін ЗША.
7 траўня супрацоўнікі маніторынгавай місіі заявілі аб сэксуальных дамаганьнях да аднаго з назіральнікаў з боку ўзброенага аўтаматам сэпаратыста. Усяго, па словах супрацоўнікаў АБСЭ, за апошнія два гады працы ў Данбасе яны каля 200 разоў падвяргаліся небясьпецы.