Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін даручыў распаўсюджваць за мяжой расейскія фільмы і сэрыялы


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін даў даручэньне Міністэрству сувязі і Міністэрству культуры РФ распаўсюджваць за мяжою расейскія фільмы і сэрыялы.

Міністэрства сувязі зоймецца распаўсюдам «на буйных мэдыярынках расейскіх дакумэнтальных, мастацкіх фільмаў і сэрыялаў, якія адлюстроўваюць аб’ектыўную інфармацыю аб Расеі, у тым ліку аб яе ролі ў перамозе над нацызмам», гаворыцца ў дакумэнце, апублікаваным на прэзыдэнцкім сайце.

У сваю чаргу Міністэрства культуры павінна да 25 верасьня 2017 арганізаваць у замежных краінах паказы дакумэнтальных і мастацкіх фільмаў, прысьвечаных вайсковай гісторыі Расеі, у тым ліку ўнёску СССР у перамогу ў Другой сусьветнай вайне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG