Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі блогер Сакалоўскі прызнаны вінаватым у абразе пачуцьцяў вернікаў (Жывая трансьляцыя)


Блогера Руслана Сакалоўскага прызналі вінаватым у абразе пачуцьцяў вернікаў пасьля запісу роліка з лоўляй пакемонаў у храме.

Пра гэта паведаміла судзьдзя Кацярына Шапаняк на пасяджэньні Верх-Ісецкага суду Екацярынбургу, дзе сёньня пачалося абвяшчэньне прысуду. Сакалоўскі «зьдзейсьніў шэраг наўмысных злачынстваў», заявіла судзьдзя. Радыё Свабода вядзе наўпроставую трансьляцыю пасяджэньня суду.

Абвінавачаньне папрасіла прысудзіць блогера да трох з паловай гадоў калёніі агульнага рэжыму.

Руслан Сакалоўскі віну адмаўляе і ня лічыць сябе экстрэмістам. У сваім апошнім слове 27 красавіка ён заявіў, што судзяць яго за тое, што ён дазволіў сабе нецэнзурныя жарты ў адносінах да царквы. «Можа быць, я і ідыёт, але ні ў якім разе не экстрэміст», сказаў Сакалоўскі.

Сакалоўскі быў затрыманы ў верасьні 2016 году. За тое, што малады чалавек гуляў у Pokemon Go у праваслаўным храме, яму былі выстаўленыя абвінавачваньні ў абразе пачуцьцяў вернікаў. Акрамя гэтага блогера абвінавацілі ва «ўзбуджэньні нянавісьці да духавенства»за выказваньні пра тое, што заявы патрыярха Кірыла не адпавядаюць ягонаму ўласным ладу жыцьця.

Праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» прызнаў Сакалоўскага палітычным зьняволеным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG