Абвінавачваньне просіць асудзіць відэаблогера Руслана Сакалоўскага, «які лавіў пакемонаў» у храме Екацярынбургу, да трох з паловай гадоў пазбаўленьня волі.
У пятніцу на пасяджэньні Верх-Ісецкага раённага суду пракурор заявіла, што калі абвінавачанаму прызначаць умоўны тэрмін, «ён ня выправіцца і будзе адчуваць беспакаранасьць».
Адвакат Сакалоўскага Аляксей Бушмакоў настойвае на невінаватасьці свайго падабароннага.
Блогеру былі выстаўленыя абвінавачваньні ў абразе пачуцьцяў вернікаў. Сакалоўскага таксама абвінавацілі ва «рапальваньні нянавісьці да духавенства» за выказваньні пра тое, што заявы патрыярха Кірыла не адпавядаюць яго ўласнаму ладу жыцьця.
Руслан Сакалоўскі быў затрыманы ў верасьні 2016 году з прычыны публікацыі ў сацыяльных сетках відэа, на якім ён гуляе на мабільным тэлефоне ў гульню Pokemon Go! у Храме-на-Крыві ў Екацярынбургу. Яму прызначаная мера стрыманьня ў выглядзе хатняга арышту. Да гэтага блогер знаходзіўся ў СІЗА і паведаміў, што там на яго аказвалі ціск.
Праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» прызнаў Сакалоўскага палітычным вязьнем.