Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Піянэры і камуністы просяць аднавіць помнік Паўліку Марозаву ў Маскве


Прадстаўнікі арганізацыі «Камуністы Расіі» выступілі з ініцыятывай аднавіць помнік Паўліку Марозаву.

Як паведаміла радыёстанцыя «Гаворыць Масква», запыт у мэрыю расейскай сталіцы накіраваў старшыня Маскоўскай піянэрскай арганізацыі Максім Сурайкін.

Помнік Паўліку Марозаву быў усталяваны ў 1948 годзе па асабістай ініцыятыве Ёсіфа Сталіна. У 1991 годзе ён быў зьнесены.

У савецкі час Паўліка Марозава абвясьцілі піянэрам-героем, які змагаўся з кулацтвам і быў забіты ў 1932 годзе за тое, што паведаміў ўладам пра антысавецкія настроі свайго бацькі і дзеда.

У 1987 годзе на Захадзе выйшла кніга пісьменьніка Юрыя Дружнікава «Даносчык 001, або Ўшэсьце Паўліка Марозава». Апытаўшы жывых сьведак, аўтар прыйшоў да высновы, што ўся гісторыя Паўліка Марозава — савецкі прапагандысцкі міт. У тым жа годзе Дружнікаў быў вымушаны эміграваць з СССР і памёр у ЗША ў 2008 годзе.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG