Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Баўгарыі на Эўравізіі-2017 паабяцаў у выпадку перамогі разьбіць узнагароду ў Маскве


Фіналіст песеннага конкурсу Эўравізія-2017 Крысьціян Костаў заявіў у адным з інтэрвію, што ў выпадку сваёй перамогі разабʼе ўзнагароду «Хрустальны мікрафон» у Маскве, — перадае УНІАН.

«Спадзяюся, што я прыеду ў Маскву з „Крыштальным мікрафонам“ ( узнагарода пераможцу сёлетняй» Эўравізіі") І разабʼю яго на відэа.. Спадзяюся яно зьбярэ шмат праглядаў«, — заявіў Костаў на відэа.

У Расеі ўдзельніка Эўравізіі-2017 ад Баўгарыі, які езьдзіў у Крым, назвалі «сваім героем». У той жа час сам сьпявак пазьней заявіў, што расейскія СМІ няправільна трактавалі агучаную ім інфармацыю, перадае Depo.ua.

«Вядома, я не хачу нічога разьбіваць. Расейцы не далі мне дагаварыць. Гэта была мэтафара. Я меў на ўвазе, што хацеў бы падзяліць перамогу са сваёй камандай», — распавёў Костаў журналістам на чырвонай дарожцы.

Крыху пазьней Крысьціян Костаў дадаў, што ў захапленьні ад Кіева.

Раней паведамлялася, што прадстаўнік Баўгарыі на Эўравізіі-2017 выступаў у акупаваным Крыме. Выступ Костова на паўвостраве адбыўся 1 чэрвеня 2014 году, гэта значыць праз некалькі месяцаў пасьля анэксіі паўвострава Расеяй. Аднак, 17-гадовага прадстаўніка Баўгарыі на Эўравізі-2017 Крысьціяна Костава наўрад ці напаткае лёс забароненай ва Украіне Юліі Самойлавай. Сьпявак працягне ўдзел у песенным конкурсе, паколькі наведваў паўвостраў яшчэ да прыняцьця закону аб перасячэньні мяжы, які сёньня гэта забараняе.

XS
SM
MD
LG