Амбасадарка Вялікай Брытаніі ў Менску Фіёна Гіб заклікала беларускія ўлады расьсьледаваць палітычныя зьнікненьні.
Міністар замежных спраў Украіны Паўло Клімкін плянуе 31 жніўня ў Будапэшце абмеркаваць зь беларускім калегам Уладзімерам Макеем справу зьніклага Паўла Грыба.
Прэзыдэнт ЗША выказаўся ў «Твітэры» з нагоды чарговага ракетнага запуску ўладамі Пхэньяну.
У Службе бясьпекі Ўкраіны паведамілі, што расейская журналістка «Першага каналу» Ганна Курбатава будзе прымусова вернутая ў Расейскую Фэдэрацыю.
Былы прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса ў інтэрвію ўкраінскаму выданьню «Сегодня» заявіў, што пасьля распаду СССР ва Ўкраіны былі магчымасьці разьвівацца гэтаксама хутка, як гэта ўдалося Польшчы.
Беларускія праваабаронцы не выключаюць, што чарговая хваля пераатэстацыі адвакатаў у краіне можа стаць інструмэнтам ціску і запалохваньня з боку ўладаў.
Беларуская асацыяцыя журналістаў зьвярнулася сёньня да кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі з заклікам паспрыяць спыненьню перасьледу журналістаў-фрылансэраў.
Масква паведаміла ў ААН пра вайсковыя выдаткі за 2016 год на суму 2 трыльёны рублёў. Тым часам у графе «нацыянальная абарона» ў расейскім бюджэце значыцца сума ў 3,8 трыльёна рублёў.
Як паведамляюць расейскія СМІ, жыхары рэгіёнаў Расеі, якія знаходзяцца ў запасе, у масавым парадку атрымліваюць позвы на вайсковыя зборы ў рамках вучэньняў «Захад-2017».
Украінская газэта «День» надрукавала артыкул расейскага палітычнага аглядальніка, прафэсара Барыса Сакалова, прысьвечаны вучэньням «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі і Расеі.
Генэрал-маёр Аляксандар Гура — начальнік галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Мінабароны — рэзка выказаўся супраць экспансіі ідэяў «русскога мира».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп наведаў у аўторак тэхаскія гарады Корпус Крысты і Остын, дзе ён запэўніў жыхароў штату, што фэдэральныя ўлады «паклапоцяцца пра іх» і што апэрацыя дапамогі штату ў барацьбе з наступствамі стыхійнага бедзтва будзе ўзорнай.
Адыход ад фармулёўкі «антытэрарыстычная апэрацыя» дазволіць Украіне вызначыць стратэгію самаабароны.
Рада Бясьпекі ААН ухваліла ў аўторак увечары заяву з асуджэньнем запуску Паўночнай Карэяй балістычнай ракеты, якая праляцела над Японіяй і ўпала ў Ціхім акіяне.
Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын, што КНДР запусьціць у Ціхі акіян яшчэ некалькі балістычных ракет. Гэта адбылося на наступны дзень пасьля таго, як Паўночная Карэя выпусьціла здольную несьці ядзерную боегалоўку ракету, якая праляцела над Японіяй.
Рынак акцыяў США аднавіўся пасьля рэзкага падзеньня ў аўторак, выкліканага апасеньнямі эскаляцыі баявых дзеяньняў на Карэйскай паўвысьпе.
Два гішпанскіх журналісты былі выдвараныя з тэрыторыі Ўкраіны, дзе яны плянавалі асьвятляць ваенны канфлікт на ўсходзе краіны. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters, са спасылкай на заяву Службы бясьпекі Ўкраіны.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выкарыстаў сакрэтныя матэрыялы з сайту WikiLeaks для арышту прадстаўнікоў беларускай апазыцыі ў 2010 годзе.
Расея назвала неабгрунтаванымі асьцярогі суседніх і заходніх краінаў у дачыненьні да вайсковых вучэньняў «Захад-2017», якія адбудуцца ў асноўным на тэрыторыі Беларусі 14-20 верасьня.
Пасьля запуску ракеты КНДР прэзыдэнт ЗША пагутарыў з прэм’ер-міністрам Японіі аб росьце пагрозе з боку Пхэньяну.
Беларускім аўтарам Regnum Дзьмітрыю Алімкіну, Юрыю Паўлаўцу і Сяргею Шыптэнку прад‘яўлена абвінавачаньне. Усе трое застаюцца пад вартай.
Напярэдадні аднаўленьня 6 верасьня працэсу ў справе аб спробе перавароту ў Чарнагорыі ў брытанскай прэсе апублікаваныя фотаздымкі, якія сьведчаць аб сустрэчах асобаў, якія праходзяць па гэтай справе. На гэтых здымках фігуруюць двое расейцаў, якія абвешчаныя ў міжнародны вышук.
Віцэ-маршалак польскага Сэйму Рышард Тэрлецкі, які на чале польскай дэлегацыі прыляцеў у Беларусь для перамоваў зь беларускімі калегамі, патлумачыў, чаму ён зноў праз год прыляцеў у Беларусь.
Афіцыйны Менск ня можа адмовіцца ад сумесных манэўраў з Расеяй, аднак ня мае намеру пакінуць у Беларусі расейскія войскі, кажа палітоляг Арсені Сівіцкі пра брыфінг начальніка генштабу Беларусі Алега Белаконева з нагоды вучэньняў «Захад-2017».
Рада Беларускага нацыянальнага кангрэсу заклікала ўзяць удзел у акцыі папярэджаньня 8 верасьня на Кастрычніцкай плошчы Менску.
Начальнік Генштабу беларускага войска Алег Белаконеў правёў брыфінг для прэсы наконт вучэньняў «Захад-2017». Вайсковы экспэрт Аляксандар Алесін кажа Свабодзе, што застаўся расчараваны брыфінгам, бо нічога новага не пачуў.
На тэрыторыі палігону паблізу мястэчка Ганчароўскага ў Чарнігаўскай вобласьці, што за 70 кілямэтраў да найбліжэйшага беларускага населенага пункту Камарын (Гомельская вобласьць), распачаліся вучэньні ўкраінскіх сухаземных войскаў.
Вайскова-паветраныя сілы Паўднёвай Карэі правялі вучэньні ў адказ на запуск КНДР чарговай балістычнай ракеты. Зьнішчальнікі F-15 скінулі на палігоне восем авіябомбаў, кожная зь якіх важыла тону.
Грамадзянін Украіны, які служыў у памежных войсках Украіны, а цяпер займаецца стварэньнем капэлянскай службы ў сілавых органах, Ігар Грыб заявіў, што спэцслужбы Расеі выкралі ягонага сына Паўла падчас наведваньня Беларусі.
МЗС Беларусі атрымаў ноту амбасады Ўкраіны, якая высьвятляе месцазнаходжаньне зьніклага ўкраінца Паўла Грыба.
Японскія вайскоўцы не спрабавалі зьбіць ракету. Вайскоўцы Паўднёвай Карэі паведамілі, што гэтая ракета праляцела 2700 кілямэтраў і дасягнула вышыні 550 кілямэтраў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 28 жніўня падчас сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Фінляндыі Саўлі Нійністэ заявіў, што Амэрыка стаіць на абароне краінаў Балтыі і разам з саюзьнікамі будзе гатовая супрацьстаяць любой пагрозе, якую могуць уяўляць сумесныя вайсковыя марскія вучэньні Кітая і Расеі, якія праходзяць у Балтыйскім моры.
Адказваючы на пытаньне аб сумесных вайсковых вучэньняў, праведзеных Расеяй і Кітаем у Балтыйскім моры, і заплянаваных на верасень вучэньняў побач з краінамі Балтыі, прэзыдэнт ЗША адказаў, што «мы вельмі абараняем гэты рэгіён».
У сьвеце востра адрэагавалі на «адзін з самых правакацыйных» запускаў ракеты Паўночнай Карэі.
Апоўдні 29 жніўня ў менскім Палацы Рэспублікі начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі Алег Белаконеў правядзе брыфінг пра беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2017». Свабода будзе весьці адтуль жывы блог.
Пра гэта паведамляе агенцтва Рэйтэр са спасылкай на японскія СМІ.
Празь дзесяць гадоў у пасёлку Сосны пад Менскам можа зноў зьявіцца дасьледчы ядзерны рэактар, які стане часткай Цэнтру ядзерных дасьледаваньняў і тэхналёгій. Да таго ж два ядзерныя рэактары будуць усталяваныя на Беларускай АЭС у Астраўцы. Ці не зашмат гэта для Беларусі?
У Дзярждуме РФ занепакоеныя рэзкім скарачэньнем за апошнія 25 гадоў колькасьці людзей у сьвеце, якія валодаюць расейскай мовай.
Аляксандр Лукашэнка зацьвердзіў указам палажэньне аб упаўнаважаным прадстаўніку кіраўніка дзяржавы ў вобласьці і Менску.
Затрыманы актывіст апазіцыі Максім Вінярскі, яго даставілі ў РУУС Фрунзенскага раёну Менску.
Дэлегацыя парлямэнту Польшчы на чале зь віцэ-сьпікерам Сэйму Рышардам Тэрлецкім будзе знаходзіцца ў Беларусі 29–31 жніўня. У аўторак польскіх парлямэнтароў прыме намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук.
З пачатку 2015 году па цяперашні час Расея правяла 124 вучэньні з удзелам падразьдзяленьняў колькасьцю прынамсі 1500 вайскоўцаў. Сілы NATO за той жа час правялі толькі 38 такога кшталту вучэньняў.
Афіцыйны візыт міністра замежных спраў Эгіпту Самеха Хасана Шукры ў Беларусь стаў першым у гісторыі двухбаковых дачыненьняў. Гэта сёньня падкрэсьліў кіраўнік беларускага зьнешнепалітычнага ведамства Ўладзімер Макей.
Аляксандар Лукашэнка прапанаваў распрацаваць праграму адпачынку, аздараўленьня і вучобы дзяцей з Сырыі ў Беларусі. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з кіраўніцай Міністэрства сацыяльных пытаньняў і працы Сырыі Рымай аль-Кадэр.
Кампанія Дональда Трампа мела намер пабудаваць у Маскве бізнэс-цэнтар (Trump Tower) незадоўга перад тым, як гэты бізнэсмэн вырашыў змагацца за пасаду прэзыдэнта ЗША.
Большасьць францускіх выбаршчыкаў незадаволеныя дзейнасьцю прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона. Пра гэта сьведчаць апошнія апытаньні грамадзкай думкі.
Лейбарысцкая партыя Вялікабрытаніі аддала б перавагу захаваньню сяброўства Брытаніі ў адзіным эўрапейскім рынку і мытным саюзе пасьля Brexit у сакавіку 2019 году.
Ці былі людзі, якія працавалі на ўчастку Лукашэнкі, падначаленымі, ці яны былі добрааховтнікамі, не паведамлялася. Калі падначаленымі, гэта злачынства.
Паводле цяперашніх плянаў, трэці рэактар (першыя два — на БелАЭС) маюць запусьціць «у сярэдзіне наступнага дзесяцігодзьдзя».
Пад забарону трапляюць і любыя інвэстыцыі, зробленыя кітайскімі кампаніямі ў прадпрыемствы Паўночнай Карэі.
Загрузіць яшчэ