Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валэнса: Беларусь, Польшча і Ўкраіна маглі ўступіць у ЭЗ разам


Лех Валэнса, Эльжбета Смулкова і Зянон Пазьняк. 1993 год. Чэрвень 1993 году

Былы прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса ў інтэрвію ўкраінскаму выданьню «Сегодня» заявіў, што пасьля распаду СССР ва Ўкраіны былі магчымасьці разьвівацца гэтаксама хутка, як гэта ўдалося Польшчы.

Праблемы Ўкраіны былы польскі прэзыдэнт зьвязаў зь вялікай залежнасьцю ад Расеі. «Найгоршая сытуацыя была ў тых, хто быў найбольш прывязаны да Расеі» — сказаў Валэнса.

Паводле яго, нягледзячы на розьніцы, Украіна і Польшча павінны былі адначасова ўступаць у Эўразьвяз.

«Калі я быў прэзыдэнтам Польшчы, я шмат працаваў для Украіны, як і для Польшчы. У Канадзе, у Бразыліі я размаўляў з рознымі вашымі землякамі, рыхтаваў іх да таго, каб разам уступалі ў Эўразьвяз. Але я прайграў выбары. Тыя, хто прыйшоў пасьля мяне, рабілі інакш, і працэс спыніўся. Але мы павінны былі далучацца да ЭЗ разам. Украіна і нават Беларусь. Але ў Беларусі яшчэ больш складаная сытуацыя, яна яшчэ мацней залежыць ад Расеі», — сказаў Лех Валэнса.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG