Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальнік Генштабу беларускага войска правядзе брыфінг пра «Захад-2017»


Падрыхтоўка да вайсковых вучэньняў "Захад-2017". 174-ы Даманаўскі палігон ВПС і СПА Беларусі, які знаходзіцца ў Івацэвіцкім раёне

Апоўдні 29 жніўня ў менскім Палацы Рэспублікі начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі Алег Белаконеў правядзе брыфінг пра беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2017». Свабода будзе весьці адтуль жывы блог.

Вучэньні маюць прайсьці на тэрыторыі Беларусі і Расеі 14–20 верасьня; у Беларусь прыбывае, паводле афіцыйных зьвестак, тры тысячы расейскіх вайскоўцаў. Раней прадстаўнікі ўсіх суседзяў Беларусі, акрамя Расеі, выказвалі занепакоенасьць наконт вучэньняў «Захад-2017». У прыватнасьці, трывогу выклікала тое, што расейскія войскі могуць пасьля вучэньняў застацца ў Беларусі.

XS
SM
MD
LG