Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брытаніі прапануюць не пакідаць агульны рынак і пасьля Brexit


Лейбарысцкая партыя Вялікабрытаніі аддала б перавагу захаваньню сяброўства Брытаніі ў адзіным эўрапейскім рынку і мытным саюзе пасьля Brexit у сакавіку 2019 году.

Лейбарысты прапаноўваюць пераходны пэрыяд пасьля 2019 году, падчас якога будуць дзейнічаць старыя правілы. У прыватнасьці, гаворка ідзе пра магчымасьць для грамадзянаў любой краіны ЭЗ працаваць у любой іншай краіне саюзу. Такое становішча магло б захавацца да выпрацоўкі новых пагадненьняў, лічыць міністар у пытаньнях Brexit Кір Стармэр, які выступіў з артыкулам у газэце Guardian.

На гэтым тыдні ў Брусэлі адновяцца перамовы ўраду кансэрватараў з дэлегацыяй Эўразьвязу аб Brexit. Раней лейбарыстаў крытыкавалі за адсутнасьць выразнай пазыцыі ў гэтым пытаньні.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG