Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: Злучаныя Штаты Амэрыкі мусяць ладзіць з Расеяй


Уладзімер Пуцін і Дональд Трамп на сустрэчы ў Гамбургу, 7 ліпеня 2017 году
Уладзімер Пуцін і Дональд Трамп на сустрэчы ў Гамбургу, 7 ліпеня 2017 году

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паўтарыў свае папярэднія выказваньні, што Вашынгтон павінен мець лепшыя адносіны з Масквой, і адмовіўся апісаць дзеяньні Расеі ў Эўропе ў апошнія гады як пагрозу.

28 жніўня на сумеснай прэс-канфэрэнцыі зь фінскім прэзыдэнтам Саўлі Нійністэ фінскія журналісты спыталі Трампа, ці лічыць ён Расію пагрозай.

«Я, на жаль, лічу многія краіны пагрозай бясьпецы. Я б разглядаў пагрозы з боку многіх краінаў, але гэта ўсё пагрозы, зь якімі мы зможам справіцца, калі гэта спатрэбіцца», — сказаў Трамп.

Адказваючы на пытаньне аб сумесных вайсковых вучэньняў, праведзеных Расеяй і Кітаем у Балтыйскім моры, і заплянаваных на верасень вучэньняў побач з краінамі Балтыі, прэзыдэнт ЗША адказаў, што «мы вельмі абараняем гэты рэгіён». Пра Расею Трамп таксама сказаў, што «гэта вялікая краіна, ядзерная краіна, гэта краіна, зь якой мы мусім ладзіць».

Трамп 2 жніўня падпісаў закон аб увядзеньні новых санкцый у дачыненьні да Расеі. У камэнтары, распаўсюджаным Белым домам, гаварылася, што Трамп бачыць сур'ёзныя хібы ў гэтым законе, але падпісвае яго дзеля нацыянальнага адзінства.

Сэнат ЗША 27 ліпеня прагаласаваў у падтрымку новых санкцый супраць Расеі. Абмежаваньні таксама тычацца Паўночнай Карэі і Ірану. Дакумэнт быў ухвалены абедзьвюма палатамі Кангрэсу ЗША амаль аднагалосна, нягледзячы на пратэсты Белага дома і яго скаргі, што Кангрэс пазбаўляе дзейнага прэзыдэнта магчымасьці ажыцьцяўляць эфэктыўную замежную палітыку.

Узгодненае рашэньне заканадаўцаў ад абедзьвюх партый у пытаньні аб санкцыях фактычна пазбавіла Трампа магчымасьці скарыстацца правам вэта, на пераадоленьне якога патрабуецца дзьве траціны галасоў членаў Кангрэсу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG