Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Washington Post: Трамп перад выбарамі хацеў будаваць бізнэс-цэнтар у Маскве


Trump Tower у Ванкувэры, Канада
Trump Tower у Ванкувэры, Канада

Кампанія Дональда Трампа мела намер пабудаваць у Маскве бізнэс-цэнтар (Trump Tower) незадоўга перад тым, як гэты бізнэсмэн вырашыў змагацца за пасаду прэзыдэнта ЗША.

Спасылаючыся на людзей, якія знаёмыя з гэтай справай, газэта Washington Post паведаміла 27 жніўня, што інвэстары і фірма Трампа падпісалі ліст аб намерах будаўніцтва. Аднак, як паведамляе газэта, узьніклі праблемы з атрыманьнем зямельнага ўчастку і дазволаў на будаўніцтва ў Маскве, таму Trump Organization адмовілася ад рэалізацыі гэтага праекту ў студзені 2016 году, якраз перад пачаткам прэзыдэнцкай кампаніі Трампа.

У артыкуле гаворыцца, што незразумела, наколькі уцягнутым у перамовы наконт гэтага будаўнічага намеру быў сам Дональд Трамп.

Дэталі адносна плянаванай інвэстыцыі ўтрымліваюцца ў пакеце электронных лістоў, якія неўзабаве будуць перададзеныя сьледчым Кангрэсу ЗША, сьцьвярджае Washington Post.

Камітэты Кангрэсу і ФБР праводзяць асобныя расьсьледаваньні, ці кампанія Трампа знаходзілася ў змове з Масквой, каб паўплываць на лістападаўскія выбары. Трамп і Масква адмаўляюць гэта.

Белы дом і Trump Organization яшчэ не камэнтавалі паведамленьне аб плянаванай пабудове Trump Tower у Маскве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG