Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў указам палажэньне аб упаўнаважаным прадстаўніку кіраўніка дзяржавы ў вобласьці і Менску.
Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзыдэнта. Дакумэнтам вызначаецца парадак прызначэньня і вызваленьня ўпаўнаважанага прадстаўніка, а таксама замацоўвае яго прававы статус.
«Сярод асноўных задач упаўнаважанага прадстаўніка: аналіз і прагназаваньне грамадзка-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сытуацыі на адпаведнай тэрыторыі, уключаючы ацэнку наяўных праблем; інфармаваньне прэзыдэнта аб становішчы спраў у рэгіёне; удзел у выпрацоўцы прапаноў па разьвіцьці рэгіёнаў», — удакладнілі ў прэс-службе .
Адзначаецца, што замацаваньне кампэтэнцыі ўпаўнаважаных прадстаўнікоў кіраўніка дзяржавы накіравана на павышэньне эфэктыўнасьці іх дзейнасьці і ўзмацненьне ўплыву на разьвіцьцё рэгіёнаў.
Дагэтуль у Лукашэнкі былі памочнікі або галоўныя інспэктары па ўсіх абласьцях і Менску.