Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ: журналістку «Першага каналу» дэпартуюць з Украіны


Скрыншот з сюжэту "Першага каналу" пра Ўкраіну

У Службе бясьпекі Ўкраіны паведамілі, што расейская журналістка «Першага каналу» Ганна Курбатава будзе прымусова вернутая ў Расейскую Фэдэрацыю.

«На дадзены момант працягваецца афармленьне неабходных дакумэнтаў для яе афіцыйнага выдварэньня з краіны. Так будзе з кожным, хто дазваляе сабе ганьбіць Украіну.», — напісала ў фэйсбуку прэсавая сакратарка СБУ Алена Гітлянская.

Раней у асяродзьдзі расейскіх СМІ заявілі, што невядомыя выкралі Ганну Курбатаву ва ўкраінскай сталіцы. Паводле іх дадзеных, на адрас журналісткі неаднаразова паступалі пагрозы. Курбатава раней трапіла ў базу дадзеных «Міратворца». Аўтары сайту вінавацілі расейскую журналістку ў маніпуляваньні інфармацыяй і падрыхтоўцы тэндэнцыйнага сюжэту аб парадзе ў гонар Дня незалежнасьці Украіны.

У сярэдзіне жніўня СБУ выправадзіла з краіны расейскую журналістку Усерасейскай дзяржаўнай тэлевізійнай і радыёвяшчальнай кампаніі (ВГТРК) Тамару Нерсесьян. Адзін зь яе сюжэтаў пра фэстываль Бандэрштат ў Валынскай вобласьці быў зьняты, як сьцьвярджаецца, у стылі расейскай прапаганды.

У гэтым сюжэце, у прыватнасьці, Нерсесьян распавядала, што фэстываль арганізавалі нэанацысцкія арганізацыі і на ім «нэанацысты» праводзілі прэзэнтацыі кніг.

XS
SM
MD
LG