Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне падрыхтавалі законапраект, які дае азначэньне Расеі як краіне-агрэсару


Вярхоўная Рада Ўкраіны, ілюстрацыйнае фота

Адыход ад фармулёўкі «антытэрарыстычная апэрацыя» дазволіць Украіне вызначыць стратэгію самаабароны.

На разгляд Вярхоўнай Рады можа быць унесены законапраект, які ўпершыню на заканадаўчым узроўні вызначае Расею як краіну-агрэсара. Пра гэта ў эфіры Пятага каналу ў праграме «Час. Підсумки дня» заявіла 28 жніўня прадстаўніца прэзыдэнта Ўкраіны ў Вярхоўнай Радзе Ірына Луцэнка, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Гэты закон, цытуе Пяты канал Ірыну Луцэнка, гатовы на 99 адсоткаў для ўнясеньня на разгляд украінскага парлямэнту.

Ірына Луцэнка
Ірына Луцэнка

«Завершаны закон пра рэінтэграцыю Данбасу, гэта значыць закон аб дзяржаўнай палітыцы Ўкраіны і напрамках дзяржаўнай палітыкі ў вяртаньні і аднаўленьні Данбасу», — адзначыла Ірына Луцэнка.

«Узмацняецца значэньне міністэрства ў рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый. І ўводзіцца ўпершыню ва ўкраінскім заканадаўстве паняцьце, што Расея — агрэсар. Нашы партнэры нас заўсёды пытаюцца: вы хочаце ўзмацніць санкцыі, а ў вас ва ўкраінскім заканадаўстве на ўзроўні закону пазначана, што Расея — гэта агрэсар? У нас уводзіцца паняцьце самаабароны таму, што мы хочам адысьці ад фармулёўкі „антытэрарыстычная апэрацыя“. Усе выдатна разумеюць, што ня толькі тэрарысты працуюць, але і Расея ўвяла свой кантынгент. [...] Мы абараняемся, што сугучна з 51-м артыкулам Статуту ААН, які дазваляе нам прасіць летальную абаронную зброю. [...] Гэта будзе дадатковая законную падставу», — падкрэсьліла Ірына Луцэнка.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG