Палітык і сустаршыня Беларускага нацыянальнага кангрэсу (арганізацыя афіцыйна не зарэгістраваная ў Беларусі) Мікалай Статкевіч адбывае адміністрацыйны арышт на 15 сутак за ўдзел у вулічнай акцыі ў Менску 3 ліпеня. 26 верасьня яго будуць судзіць за ўдзел у акцыі 8 верасьня супраць беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2017».
Пераможцам турніру па футболе «Кубак Свабоды» памяці памерлага беларускага палітыка Генадзя Карпенкі, які сёлета праводзіўся 20-ты раз, стала каманда Партыі БНФ.
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заклікала аднапартыйцаў зрабіць усё магчымае, што паўплываць на пазыцыі тых выбарнікаў, якія яшчэ ня вызначыліся. Яна сустрэлася з маладымі актывістамі ХДС у Бэрліне ў суботу, 23 верасьня.
Амаль 100 дзяржаваў падтрымалі ініцыятыву аб добраахвотнай адмове пастаянных членаў Рады Бясьпекі ААН ад выкарыстаньня права вэта пры разглядзе дзеяньняў у адказ на генацыд і іншыя шырокамаштабныя злачынствы.
Міністэрства ўнутраных справаў Гішпаніі абвясьціла аб адпраўцы паліцэйскага падмацаваньня ў Каталёнію для забесьпячэньня парадку ў рэгіёне і для таго, каб не дапусьціць правядзеньня рэфэрэндуму за незалежнасьць.
Штат Вісконсін, адзін з «ключавых» штатаў, галасаваньне ў якім вызначыла вынік прэзыдэнцкіх выбараў 2016 году, паведаміў, што зазнаў напады расейскіх хакераў, разам зь яшчэ 20 штатамі.
Кітайскія сэйсмолягі зафіксавалі на тэрыторыі Паўночнай Карэі землятрус магнітудай 3,4. Навукоўцы заявілі, што ён можа быць выкліканы новым выпрабаваньнем ядзернай бомбы.
Паліцыя затрымала больш за пяцьдзесят чалавек на няўзгодненай акцыі «Антыкапіталізм» у цэнтры Масквы.
Пра ўрачыстыя провады Першай танкавай арміі, якая прымала ўдзел у вучэньнях Захад-2017, піша інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА.
Пленум камуністычных партый постсавецкіх краінаў праходзіць у музэі Вялікай айчыннай вайны. Мерапрыемства прымеркаванае да стагодзьдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Аляксандр Калінін стаў фігурантам крымінальнай справы пра ціск на кінатэатры для адмовы ад пракату фільма «Мацільда». МУС Расіі паведамляе, што Калінін затрыманы. Справа заведзеная па артыкуле «прымус да адмовы ад здзяйсьненьня зьдзелкі».
«Дзьверы NATO павінны быць адкрытымі для Украіны», — заявіў Пётр Парашэнка на сустрэчы з прэмʼер-міністрам Канады Джасьцінам Трудо.
Пасьля замаху на жыцьцё так званы міністар даходаў і збораў самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) Аляксандр Цімафееў знаходзіцца ў крытычным стане.
54% удзельнікаў апытаньня, якое праводзілася на замову тэлеканалу CNN даводзяць, што Расея здолела гэта зрабіць праз Facebook і іншыя сацыяльныя сеткі.
Запуск ракеты Khoramshahr, дыяпазонам у 2000 кілямэтраў, паказалі па дзяржаўным тэлебачаньні. Пра дату тэста нічога не вядома.
Мастыскі раённы суд Львоўскай вобласьці прызнаў вінаватым у незаконным перасячэньні дзяржаўнай мяжы Ўкраіны лідэра партыі «Рух новых сіл» Міхэіла Саакашвілі
Да такога пагадненьня прыйшлі прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін падчас сустрэчы ў Нью-Ёрку. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваным на сайце Белага дому.
Кіраўнік Facebook Марк Цукербэрг абвясьціў аб зьмене палітыкі сацсеткі наконт продажу палітычнай рэклямы. Ён апублікаваў пост і запісаў відэа, дзе патлумачыў, як сацыяльная сетка будзе рэагаваць на меркаванае выкарыстаньне магчымасьцяў Фэйсбуку расейскай «фабрыкай троляў».
У Крамлі адпрэчылі падазрэньні адносна датычнасьці Масквы да рэклямных абвестак на старонках Facebook у пэрыяд прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША.
У штотыднёвым ФэйкАглядзе тыдня мы сабралі тры фэйкі, якімі жыла расейская прапаганда (і ня толькі) на гэтым тыдні. Магчыма вы таксама ў гэта верылі.
Расея гатовая да ваеннага ўмяшаньня ў Беларусі, калі б тамтэйшая палітычная сытуацыя зьмянілася ў непажаданым для Расеі кірунку, заявіў галоўнакамандуючы Сіламі абароны Эстоніі генэрал Рыха Тэрас.
Якія менавіта сёлы і мястэчкі будуць атрымліваць спрошчаныя схемы для гандлю і паслугаў, мае вырашыць Савет міністраў.
У Маскве ўрачыста адкрылі так званую «Алею Кіраўнікоў» зь бюстамі савецкіх правадыроў, у тым ліку Ёсіфа Сталіна.
Падкантрольны расейскім уладам суд у Сімферопалі ў пятніцу вынес прысуд крымскаму журналісту Мікалаю Сэмэну, якога абвінавачвалі ў закліках да парушэння тэрытарыяльнай цэласьці Расеі.
Вядомы крэўскі краязнаўца, дасьледчык гісторыі свайго краю Аляксандар Камінскі не абмінуў увагай вызваленьне пасьля сямісуткавага арышту свайго земляка — паэта і палітыка Ўладзімера Някляева.
На выхадзе зь менскага офіса прафсаюзу РЭП пасьля паседжаньня рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу затрыманы лідэр БНК Мікола Статкевіч.
За 8 месяцаў гэтага года беларускія мытнікі канфіскавалі каля 8 тысяч тон санкцыйнай прадукцыі.
У Маскве ў пятніцу афіцыйна адкрываецца так званая «Алея Кіраўнікоў» зь бюстамі савецкіх правадыроў, уключаючы Уладзіміра Леніна і Іосіфа Сталіна.
Сёньня бэльгійскія парлямэнтары сустрэліся з старшынём Палаты прадстаўнікоў Баляславам Пірштуком і наведалі і Міністэрства замежных спраў Беларусі. Кантакты паміж беларускімі і бэльгійскімі палітыкамі працягнуцца і на наступным тыдні.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей выступіў на Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку.
Пасьля чарговага 7-суткавага адміністрацыйнага арышту раніцай 22 верасьня выйшаў на волю адзін зь лідэраў Беларускага нацыянальнага кангрэсу Ўладзімер Някляеў. Свабода вяла жывую трансьляцыю ягонага вызваленьня.
Міністэрства абароны Беларусі выказала задавальненьне па выніках назіраньня за ўкраінска-амэрыканскімі камандна-штабнымі вучэньнямі Rapid Trident-2017.
Суд Савецкага раёну пакараў Уладзімера Някляева 7 суткамі арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 8 верасьня.
У Бішкеку першага віцэ-прэмʼера Дуйшэнбека Зілаліева абвінавацілі ў агітацыі за кандыдата ад улады і адхілілі ад кіраўніцтва рэспубліканскім штабам па арганізацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын заявіў у пятніцу, што Пхэньян разгледзіць «беспрэцэдэнтна жорсткія контразахады ў гісторыі» ў адказ на пагрозы Дональда Трампа зьнішчыць КНДР.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп правялі сустрэчу ў ходзе Генэральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што падпісаў распараджэньне, якое дазволіць Злучаным Штатам пашыраць санкцыі ў дачыненьні да Паўночнай Карэі.
У Верайцах, на вузлавой станцыі пад Асіповічамі, сфармаваны эшалён з расейскай тэхнікай, задзейнічанай у вучэньнях «Захад-2017». Пяць дзясяткаў транспартэраў і танкаў рознай мадыфікацыі рушылі на плятформах у бок Асіповічаў.
Літоўскі парлямэнт не пагадзіўся на абнародаваньне прозьвішчаў ўсіх былых супрацоўнікаў КДБ, у тым ліку і тых, якія зрабілі прызнаньне аб гэтай дзейнасьці і атрымалі абяцаньне дзяржавы захоўваць іх таямніцу.
Лукашэнка запэўніў, што праз тыдзень пытаньне прысутнасьці расейскіх войскаў «адпадзе само па сабе». Аднак расейскія вайскоўцы ў нашай краіне ўсё ж застануцца. Якія?
Нават тыя, хто не падтрымлівае ідэю незалежнай Каталёніі, казалі, што будзе дрэнна, калі мадрыдзкі ўрад не дапусьціць рэфэрэндуму.
Дзяніс Садоўскі абраны новым кіраўніком менскай гарадзкой арганізацыі аргкамітэту па стварэньні «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі».
Урад Каталёніі блякуе заход у свае порты караблёў, на якіх перавозяць супрацоўнікаў Цывільнай гвардыі і паліцыі з Мадрыду.
Да таго міністар абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч заяўляў пра пляны Расеі на адпрацоўку ядзернага ўдару ў апошні дзень вучэньняў.
Дзяржаўны міністар у справах Эўропы і Амэрыкі Міністэрства замежных спраў Вялікай Брытаніі Алан Дункан наведае зь візытам Беларусь 25-26 верасьня.
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў будзе знаходзіцца зь візытам у Беларусі 25-26 верасьня. Пра гэта сёньня паведаміў на брыфінгу ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі прэсавы сакратар міністэрства Дзьмітры Мірончык.
Другі чалавек у францускай партыі Нацыянальны фронт Флярыян Філіпа заявіў, што пакідае партыю.
Ксенія Сабчак, расейская тэлевядучая, заявіла пра гатоўнасьць балятавацца ў прэзыдэнты Расеі на выбарах, якія пройдуць вясной наступнага году.
Фінансавыя патрабаваньні Эўразьвязу да Вялікай Брытаніі зьяўляюцца адным з самых спрэчных пунктаў перамоваў пра Brexit.
20 верасьня Цывільная гвардыя Гішпаніі пачала ператрусы і затрыманьні ў справе аб падрыхтоўцы рэфэрэндуму. Кіраўнік Каталёніі Карлэс Пудждэмон абвясьціў, што цэнтральныя ўлады фактычна адмянілі ў рэгіёне самакіраваньне і ўвялі надзвычайнае становішча.
Загрузіць яшчэ