Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія біржы скалануліся пасьля заявы Трампа


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рынак акцыяў США аднавіўся пасьля рэзкага падзеньня ў аўторак, выкліканага апасеньнямі эскаляцыі баявых дзеяньняў на Карэйскай паўвысьпе.

Акцыі ўпалі пасьля таго, як прэзыдэнт Дональд Трамп заявіў пасьля чарговага ракетнага запуску ў КНДР, што ў рэакцыі ЗША «магчымыя ўсе варыянты».

«Калі прэзыдэнт гаворыць: „Магчымыя ўсе варыянты“, — лепшая стратэгія для інвэстараў часам нічога не рабіць», — цытуе агенцыя Reuters інвэстыцыйнага стратэга Браяна Якабсэна.

Аналітыкі амэрыканскага рынку адчулі палёгку ў сувязі з тым, што сытуацыя яшчэ не абвастрылася, а Трамп засяродзіўся на наступствах спусташальнага ўрагану «Гарві».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG