Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна дэпартавала двух гішпанскіх журналістаў


Украінская памежніца, ілюстрацыйнае фота
Украінская памежніца, ілюстрацыйнае фота

Два гішпанскіх журналісты былі выдвараныя з тэрыторыі Ўкраіны, дзе яны плянавалі асьвятляць ваенны канфлікт на ўсходзе краіны. Пра гэта 29 жніўня паведамляе агенцтва Reuters, са спасылкай на заяву Службы бясьпекі Ўкраіны (СБУ).

Антоніё Пампліега і Мануэль Анхэль Састрэ напісалі ў Twitter, што іх спынілі ўкраінскія сілы правапарадку па прыезьдзе ў Кіеў. Пасьля таго, як іх пратрымалі амаль 20 гадзінаў у аэрапорце, яны без тлумачэньняў былі пасаджаныя ў самалёт і адпраўленыя назад у Гішпанію.

У СБУ паведамляюць, што журналісты публікавалі артыкулы, у якіх сьцьвярджалася, што ўкраінская армія вяла абстрэл жылых раёнаў, а гэтая інфармацыя зьяўляецца ілжывай і супярэчыць інтарэсам Украіны.

Пампліега і Састрэ, абодва незалежныя журналісты, ужо асьвятлялі падзеі ва Ўкраіне ў 2014 годзе. У 2015 годзе яны былі ўнесеныя ва Ўкраіне ў «чорны сьпіс», але ў 2016 годзе, пасьля пратэстаў гішпанскіх уладаў, санкцыі зь іх былі зьнятыя. Цяпер ім забаранілі ўезд на тэрыторыю краіны да 2020 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG