Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РБК: Расея схавала ад ААН амаль 60 адсоткаў сваіх вайсковых выдаткаў


Масква паведаміла ў ААН пра вайсковыя выдаткі за 2016 год на суму 2 трыльёны рублёў. Тым часам у графе «нацыянальная абарона» ў расейскім бюджэце значыцца сума ў 3,8 трыльёна рублёў.

Паводле прадстаўленай у ААН справаздачы, выдаткі зьнізіліся, хоць насамрэч яны працягвалі расьці. Пра гэта паведамляе РБК.

РБК прыводзіць разьлікі загадчыка лябараторыі вайсковай эканомікі Інстытуту Гайдара Васіля Зацэпіна, згодна зь якімі сумарныя вайсковыя выдаткі расейскага бюджэту ў 2016 годзе склалі амаль пяць трыльёнаў рублёў, або 5,7 працэнта ВУП.

Гэтыя лічбы блізкія да дадзеных Стакгольмскага інстытуту дасьледаваньня праблем міру (SIPRI). Там расейскія вайсковыя выдаткі ў 2016 годзе ацанілі на 4,6 трыльёна рублёў.

Крыніца РБК тлумачыць разыходжаньні ростам выдаткаў у сакрэтнай частцы бюджэту. У 2016 годзе ў разьдзеле «нацыянальная абарона» былі засакрэчаныя больш за 70 адсоткаў выдаткаў.

Летась, паводле дадзеных SIPRI, Расея заняла трэці радок у сьвеце ў галіне вайсковых выдаткаў і абышла Савудаўскую Арабію.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG