Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі актывіста Максіма Вінярскага


Максім Вінярскі

Актывіст апазыцыі Максім Вінярскі быў затрыманы сёньня ў Менску, яго даставілі ў РУУС Фрунзенскага раёну сталіцы.

«У Максіма каля 40 неадседжаных сутак», — паведаміла ў Facebook Юлія Сьцяпанава.

Яна сказала карэспандэнту Свабоды, што ў Максіма было некалькі судоў за мінулыя акцыі.

«Многіх каралі штрафамі. Максіму ж заўсёды прысуджалі суткі. Яшчэ і па максымуме. Аднак пад варту яго не зьмяшчалі. Вось і набраліся неадседжаныя суткі арышту. Колькі іх дакладна, сказаць не магу», — кажа Сьцяпанава.

Іншыя актывісты паведамляюць, што Вінярскага затрымалі на 15 сутак.
На сваёй старонцы ў фэйсбуку сёньня Макісм Віінярскі напісаў пост, прысьвечаны Генадзю Бураўкіну. І згадаў пра тое, што 8 верасьня ў Менску на Кастрычніцкай плошчы адбудзецца акцыя папярэджаньня, удзельнікі якой запатрабуюць скасаваць вучэньні «Захад-2017».

26 жніўня ў Менску затрыманы на пяць сутак таксама Мікалай Статкевіч.

XS
SM
MD
LG