Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалая Статкевіча арыштавалі на 5 сутак. Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку яго жонка Марына Адамовіч.

«Мікалая арыштавалі сёньня каля 12-ці, недалёка ад дому, калі ён ішоў на сустрэчу. Ужо на Акрэсьціна. 15 сутак. Восень блізка», - напісала яна.

У інтэрвію карэспандэнту Свабоды Марына Адамовіч сказала, што ёй патэлефанавалі з Ленінскага РАУС і сказалі, што Мікалая арыштавалі на 5 сутак. Ніякіх тлумачэньняў атрымаць не ўдалося.

Пазьней у Цэнтры выкананьня пакараньняў жонцы палітыка паведамілі, што Статкевіч адбывае 5 сутак паводле травеньскага прысуду Маскоўскага суду.

Марына адамовіч лічыць, што гэта «прадказальныя, мярзотныя дзеяньні ўладаў, якія такім чынам спрабуюць прадухіліць мірныя пратэсты».

Мікалай Статкевіч плянуе ўзяць удзел у акцыі папярэджаньня 8 верасьня на Кастрычніцкай плошчы Менска. Акцыю арганізуе Беларускі нацыянальны кангрэс.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG