Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёвая Карэя правяла вучэньні «па ліквідацыі лідэраў КНДР»


Паўднёвакарэйскі зьнішчальнік KF-16 падчас вучэньняў у 2013 годзе

Вайскова-паветраныя сілы Паўднёвай Карэі правялі вучэньні ў адказ на запуск КНДР чарговай балістычнай ракеты. Зьнішчальнікі F-15 скінулі на палігоне восем авіябомбаў, кожная зь якіх важыла тону.

Камандуючы вучэньнямі маёр Лі Кук-Но заявіў, што паўднёвакарэйскія самалёты «зьмятуць з аблічча зямлі» кіраўніцтва Паўночнай Карэі ў выпадку пагроз ядзернай зброяй.

Праз некалькі гадзін пасьля пуску паўночнакарэйскай ракеты плянавыя вучэньні таксама правяла Японія. На вайсковай базе ў Токіё былі разгорнутыя супрацьракетныя комплексы Patriot.

Рана раніцай 29 жніўня Паўночная Карэя запусьціла ракету, якая праляцела над паўночным японскім востравам Хакайда і ўпала ў Ціхім акіяне. Токіё назваў гэтыя выпрабаваньні «беспрэцэдэнтна небясьпечнай і сур’ёзнай пагрозай Японіі».

XS
SM
MD
LG