Дэмакратычная лідэрка Святлана Ціханоўская пракамэнтавала сёньняшнія вялікія турэмныя тэрміны ў «справе анархістаў» і абмеркаваньне ўладамі амністыі адначасова з магчымасьцю пазбаўленьня грамадзянства актывістаў.
Паводле зьвестак BPN, суд па «справе БелаПАН» адновіцца 12 верасьня.
У Беларусі будуць актыўна ўкараняць створаную ў Кітаі міжнародную плацёжную сыстэму UnionPay, заявіў першы намесьнік прэмʼер-міністра Мікалай Снапкоў 6 верасьня пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Пасьля таго, як Расея ўварвалася ва Ўкраіну 24 лютага, Злучаныя Штаты, ЭЗ і іншыя заходнія краіны ўвялі некалькі пакетаў санкцый супраць прыбытковай энэргетычнай галіны Расе. Гэтыя краіны таксама прыкладаюць намаганьні, каб пазбавіцца ад залежнасьці ад паставак расейскіх энэргарэсурсаў.
Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку выказаўся пра жорсткія прысуды і адказных за рэпрэсіі.
Эўракамісія зацьвердзіла прапанову аб поўным спыненьні дзеяньня пагадненьня аб спрашчэньні візавага рэжыму з Расеяй з 12 верасьня. Беларусы маглі падпасьці пад гэтыя абмежаваньні разам з расейцамі, але ў выніку гэтага не адбылося.
Пасьля суду над Марфай Рабковай і яшчэ 9 палітычнымі зьняволенымі затрымалі праваабаронцу Насту Лойку, паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».
Пра сьвет палітычных і крымінальнікаў на «зоне» даўно ўжо ўсё напісаў Салжаніцын, з таго часу анічога не зьмянілася, расказаў Свабодзе Раман (імя зьмененае.— Радыё Свабода), які адбыў тэрмін за «абразу Лукашэнкі».
Пазбавілі ліцэнзіі, затрымалі, далі «хімію», пасадзілі на 10 гадоў. У такой рэальнасьці з 2020 году жывуць беларускія адвакаты.
Жанчына вярталася ў Кіеў зь Нямеччыны. Ва Ўкраіне ў яе жыве мама. Сама Ганна мае дазвол на жыхарства, але гэтага аказалася мала.
Раніцай 6 верасьня прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан выступіў з разьвітальнай прамовай у рэзыдэнцыі кіраўніка ўраду на Даўнінг-стрыт у Лёндане. Урад Вялікай Брытаніі цяпер узначаліць 47-гадовая дзяячка партыі торы Ліз Трас.
Лукашэнка правёў нараду, на якой абмяркоўвалі магчымую амністыя да Дня народнага адзінства (новага дзяржаўнага сьвята, прызначанага на 17 верасьня), а таксама аб зьменах у закон «Аб грамадзянстве».
Суд над 60-гадовым барысаўскім актывістам, які мае другую групу інваліднасьці, пачаўся 2 верасьня ў судзе Ленінскага раёну Менску.
Эўрапейская камісія падрыхтавала два варыянты абмежаваньня цэнаў на газ з Расеі. Аб гэтым піша газэта Financial Times са спасылкай на дакумэнт.
Лукашэнка сабраў нараду, на якой абмяркоўваецца магчымая амністыя да Дня народнага адзінства (новага дзяржаўнага сьвята, прызначанага на 17 верасьня), а таксама аб зьменах у закон «Аб грамадзянстве».
У Беларусі мала часу, каб спыніць зьбядненьне насельніцтва, мяркуе эканаміст Алег Мазоль.
Расея аб сваіх стратах у вайне супраць Украіны ў апошні час не паведамляе.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн выступіў супраць прызнаньня Расеі дзяржавай – спонсарам тэрарызму, нягледзячы на намаганьні Кангрэсу ў гэтым кірунку.
Кіраўнік Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў заявіў, што ня мае права пакінуць сваю пасаду «проста так», не спытаўшы народу і прэзыдэнта, і заклікаў «пакінуць размовы» аб яго бестэрміновым водпуску.
Экс-голас «Барысаў Арэны» і Радыё Юністар, шоўмэн Канстанцін Каверын жыве цяпер у Варшаве. У размове са Свабодай ён расказаў, чаму так адбылося, а таксама — чаму цяпер ня мае аптымізму і ўсё ж працягвае верыць у беларусаў.
Адпаведнае распараджэньне падпісаў кіраўнік ўраду Расеі Міхаіл Мішусьцін.
Больш за палову паставак энэрганосьбітаў прыпадае на долю ЭЗ, гаворыцца ў справаздачы фінскага аналітычнага Цэнтра дасьледаваньняў энэргетыкі і чыстага паветра (CREA).
Каля дзясятка дзяўчат пачалі вайсковую падрыхтоўку пад кіраўніцтвам інструктараў ByPol і палка «Пагоня» для пляну «Перамога».
Міністэрства замежных спраў РФ 5 верасьня абвясьціла аб пашырэньні санкцыйнага сьпісу грамадзян ЗША.
Праваабаронцы «Вясны» паведамілі, што 5 верасьня асудзілі Ганну Тукаву — жанчыну, якая 1 верасьня падчас лінейкі ў гімназіі № 1 горада Наваполацка, выйшла з антываеннай акцыяй.
Ураджайнасьць у Літве нашмат большая, чым у Беларусі, хоць прапагандысты кажуць, што ў краінах Балтыі сельская гаспадарка цалкам разваленая. У Беларусі ж загад Лукашэнкі аб зборы збожжа сёлета ня выканалі.
Паплечнікі «міністра абароны» ў кабінэце Сьвятланы Ціханоўскай не выключаюць вэрсію з атручэньнем, але патрэбна больш зьвестак, каб яе пацьвердзіць.
Сапраўдныя змоўшчыкі супраць народу — гэта тыя, хто захапіў уладу праз фальсыфікацыю на выбарах, праігнараваўшы нормы закону, маралі і справядлівасьці.
Белстат стаў засакрэчваць інфармацыю аб стане зьнешняга доўгу і выкананьні бюджэту. Раней такое рашэньне прыняў Мінфін Беларусі. Якую яшчэ статыстыку засакрэцілі ўлады Беларусі.
Сотні ўкраінцаў узялі ўдзел у «Маршы падзякі» ў Празе ў нядзелю, 4 верасьня, каб падзякаваць чэскаму народу за дапамогу ўкраінскім уцекачам і ўраду Чэхіі за падтрымку Ўкраіны.
У Лёндане абвясьцілі вынікі агульнанацыянальнага галасаваньня на выбарах кіраўніка Кансэрватыўнай партыі, пераможца якіх аўтаматычна становіцца кіраўніком ураду.
Увесну Расея некалькі разоў абстрэльвала горад Умань Чаркаскай вобласьці, адзін снарад трапіў у сынагогу.
Папяровы выпуск незалежная ад уладаў Расеі «Новая газета» спыніла на пачатку сакавіка, тады паведамлялася, што яна ня будзе выходзіць да канца вайны ва Ўкраіне.
У сталіцы Афганістану Кабуле тэрарыст-сьмяротнік узарваў бомбу каля будынка амбасады Расеі. Загінулі і пацярпелі каля 20 чалавек.
Гісторыю «блякаваньня» тэрмінаў на падачу дакумэнтаў на польскую візу і дзейнасьць «візавых пасярэднікаў» апісаў партал INNpoland.pl.
Міністэрства адукацыі мае намер «вельмі жорстка кантраляваць і каардынаваць» работу па сямейным выхаваньні ў школах.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў вячэрнім відэазвароце заявіў аб дасягнутым прагрэсе падчас контранаступу ўкраінскай арміі, які пачаўся на мінулым тыдні.
Эўрапейскія краіны абвінавацілі Маскву ў выкарыстаньні паставак энэрганосьбітаў у якасьці зброі.
Шэсьць сябраў часовай рады Форуму дэмакратычных сіл Беларусі — структуры, створанай Валерыем Цапкалам — абвясьцілі пра выхад са складу рады, паведамляе Эўрарадыё.
ЗША не падтрымліваюць плян Эўразьвязу аб абмежаваньні выдачы віз грамадзянам Расеі. Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу «Дождь» расказаў дараднік Белага дому ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джон Кэрбі.
«Пуцінская Расея парушыла свае дамовы. Расея больш не зьяўляецца надзейным пастаўшчыком энэргіі», — сказаў канцлер Нямеччыны Оляф Шольц, якога цытуе агенцтва DPA.
Раней шэраг экспэртаў прагназаваў, што Расея будзе шантажаваць Эўропу, выкарыстоўваючы яе моцную залежнасьць ад ейнага газу. Канцлер Нямеччыны заявіў, што Масква перастала быць «надзейным партнэрам» у дастаўцы газу.
Прэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль прыбыў у Бэрлін для перамоваў з канцлерам Нямеччыны Оляфам Шольцам і іншымі высокапастаўленымі чыноўнікамі, ён стаў першым прадстаўніком ураду ў Кіеве, які наведаў Нямеччыну за апошнія месяцы.
Ці захаваецца ў цяперашняй Беларусі права на свабодны выезд за мяжу?
Перакіданьне праводзіцца ў адпаведнасьці з рашэньнямі, прынятымі кіраўнікамі краін альянсу на саміце ў гішпанскім Мадрыдзе.
У Берасьцейскім абласным судзе 1 верасьня вынесьлі прысуд 33-гадоваму ўраджэнцу Драгічына Антону Малюгу.
Каля 70 тысяч чалавек узялі ўдзел у антыўрадавым мітынгу ў цэнтры Прагі 3 верасьня, паведамляе паліцыя Чэхіі. Удзельнікі запатрабавалі адстаўкі кабінэту міністраў, абвяшчэньня краінай нэўтралітэту і заключэньня дагавораў аб куплі таннага газу, у прыватнасьці, у Расеі.
Іван Непаратаў, які адбываў 25 гадоў за забойства, разбой, выкраданьні, вымагальніцтва і іншыя злачынствы і вызваліўся з расейскай калёніі падчас вайны ва Ўкраіне, быў пасьмяротна ўзнагароджаны Ўладзімірам Пуціным мэдалём «За адвагу».
Здаецца, іх каштоўнасьці і сьвятыні ня вартыя таго, каб цярпець мінімальны дыскамфорт і ісьці на мінімальную рызыку.
Паводле зьвестак Цэнтру прававой трансфармацыі Lawtrend, ня менш за 602 некамэрцыйныя арганізацыі цяпер знаходзяцца ў працэсе прымусовай ліквідацыі ў Беларусі.
Загрузіць яшчэ