Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што Дзьмітрыя і Вольгу Капузаў асудзілі на 24 і 21 год пазбаўленьня волі адпаведна. Таксама іх ўнесьлі ў «сьпіс тэрарыстаў».
36-гадовых Дзьмітрыя і Вольгу Капузаў затрымалі 16 студзеня 2024 года. Муж з жонкай родам з Драгічынскага раёна, жылі каля беларуска-ўкраінскай мяжы. Тады агулам затрымалі групу з 12 асобаў.
Дзьмітрыя і Вольгу паказалі ў прапагандысцкім відэароліку — сьцьвярджалася, што яны нібыта супрацоўнічалі са спэцслужбамі Ўкраіны.
Паводле вэрсіі беларускіх прапагандыстаў, пара нібыта працавала на спэцслужбы Ўкраіны. Сьцьвярджалася, што жыхары Драгічынскага раёна дапамагалі Службе бясьпекі Ўкраіны – забіралі выбухоўку і рабілі тайнікі на тэрыторыі Беларусі
У прапагандысцкім відэа таксама паказалі, як Дзьмітрыю пры затрыманьні прастрэлілі сьцягно. А пазьней — як ён перасоўваецца на мыліцах.
Брата Дзьмітрыя адразу па затрыманьні супрацоўнікі КДБ зьбівалі па галаве.
Форум