Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусаў з дазволам на жыхарства за мяжой ці грамадзянствам іншай краіны абавязалі здаваць адбіткі пальцаў


Палата прадстаўнікоў. Архіўнае фота
Палата прадстаўнікоў. Архіўнае фота

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 13 студзеня ўхваліла ў другім чытаньні законапраект аб унясеньні зьменаў у закон аб дзяржаўнай дактыляскапічнай рэгістрацыі, які прадугледжвае абавязковую здачу адбіткаў пальцаў для некалькіх катэгорыяў грамадзян.

Законапраект прадугледжвае абавязковую дактыляскапію пры выдачы дакумэнтаў для грамадзян Беларусі ва ўзросьце ад 14 да 75 гадоў, якія набылі грамадзянства замежнай краіны або дазвол на жыхарства ці іншы дакумэнт, які надае права на льготы й іншыя перавагі ў сувязі з палітычнымі і рэлігійнымі поглядамі або на падставе нацыянальнай прыналежнасьці.

Таксама здаваць адбіткі пальцаў абавяжуць грамадзян Беларусі, якія стала жывуць за мяжой і стаяць на консульскім уліку ў беларускіх консульствах.

Дактыляскапію зробяць абавязковай і для іншаземных грамадзян, які зьвярнуліся па атрыманьне статусу ўцекача або па дазвол на часовае ці сталае жыхарства ў Беларусі.

Закон набудзе юрыдычную моц пасьля ўхваленьня ў Савеце рэспублікі Нацыянальнага сходу і падпісаньня Аляксандрам Лукашэнкам.

Раней заканадаўства Беларусі абавязвала здаваць адбіткі пальцаў толькі іншаземцаў і асобаў без грамадзянства, уключаных ў сьпіс непажаданых асобаў, і тых, каго мелі дэпартаваць у іншыя краіны.

Абавязковую дактыляскапію плянуюць увесьці для людзей, якія на момант высьвятленьня іхнай асобы праз стан здароўя або ўзрост ня могуць паведаміць зьвесткі пра сябе або адмаўляюцца гэта зрабіць.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG