Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Лаос увялі бязьвізавы рэжым


У Лаосе, архіўны здымак
У Лаосе, архіўны здымак

Дзьве краіны дамовіліся пра бязьвізавы рэжым паміж сабою.

15 студзеня 2026 году набыло моц Пагадненьне аб узаемным скасаваньні візаў для ўладальнікаў звычайных нацыянальных пашпартоў, адзначыла Міністэрства замежных спраў Беларусі ў тэлеграме.

Грамадзяне Беларусі і Лаосу могуць уяжджаць, выяжджаць і рухацца транзытам праз тэрыторыі названых дзяржаў без афармленьня візаў.

Мапа Лаосу
Мапа Лаосу

Тэрмін знаходжаньня ў межах бязьвізавага рэжыму не павінен перавышаць 30 дзён.

Раней сёлета стала вядома, што афрыканская дзяржава Каба-Вэрдэ скасавала для беларусаў бязьвізавы рэжым. Акрамя таго, напярэдадні ўлады Злучаных Штатаў Амэрыкі прыпынілі выдачу іміграцыйных візаў грамадзянам Беларусі і яшчэ 74 дзяржаў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG