Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзень сустрэчы Трампа з Мачада ЗША захапілі шосты танкер, зьвязаны з Вэнэсуэлай


Стоп-кадар зь відэа захопу танкера Veronica, 15 студзеня 2026 году
Стоп-кадар зь відэа захопу танкера Veronica, 15 студзеня 2026 году

Злучаныя Штаты захапілі шосты за апошнія тыдні нафтавы танкер, зьвязаны з Вэнэсуэлай — Veronica. Пра гэта паведаміла Паўднёвае камандаваньне ўзброеных сілаў ЗША.

Адзінай нафтай, што вывозіцца з Вэнэсуэлы, будзе нафта, транспараваная належным чынам і ў адпаведнасьці з законам, — гаворыцца ў паведамленьні.

Судна Veronica ходзіць пад сьцягам Гаяны — апошні раз яно было зарэгістравана каля берагоў Вэнэсуэлы 12 дзён таму, піша The Guardian.

Паводле Reuters, танкер затрымалі ў Карыбскім моры.

15 студзеня а 19:30 менскага часу заплянаваная сустрэча прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа зь лідэркай вэнэсуэльскай апазыцыі Марыяй Карынай Мачада.

Перахопленыя да гэтага часу суды альбо знаходзіліся пад санкцыямі ЗША, альбо ўваходзілі ў склад «ценевага флёту» караблёў, што выкарыстоўваюцца для перавозкі нафты ў інтарэсах краінаў, што знаходзяцца пад санкцыямі: Вэнэсуэлы, Ірана і Расеі.

Папярэднія затрыманыя танкеры

  1. Skipper — 10 сьнежня, Карыбскае мора.
  2. Centuries — 20 сьнежня, Карыбскае мора.
  3. Marinera (раней Bella 1) — 7 студзеня, Атлянтычны акіян паміж Ісьляндыяй і Шатляндыяй.
  4. M Sophia — 7 студзеня, Карыбскае мора.
  5. Olina (раней Minerva M) — 9 студзеня 2026, Карыбскае мора.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG