Пра гэта паведамілі амэрыканскія службоўцы, піша The Wall Street Journal.
Ідзецца пра танкер Olina, перахоплены ў водах непадалёк ад Вэнэсуэлы. Карабель раней насіў назву Minerva M, ён пад амэрыканскімі санкцыямі за ўдзел у транспартаваньні расейскай нафты. Паводле зьвестак кампаніі Vanguard, што займаецца морскай бясьпекай і маніторынгам вадаплаваў, Olina спрабавала схаваць маршрут і канчатковы пункт прызначэньня грузу.
Гэты выпадак стаў ужо пятым з пачатку ўзмоцненай апэрацыі ЗША супраць танкераў, якія перавозяць нафту ў абыход міжнародных санкцыяў. Амэрыканскія ўлады заяўляюць, што і надалей будуць адсочваць іншыя вадаплавы, падазраваныя ў незаконных пастаўках паміж Вэнэсуэлай, Расеяй і трэцімі краінамі.
Вашынгтон разглядае гэтыя апэрацыі як частку ціску на аўтарытарныя рэжымы, якія выкарыстоўваюць шэрыя і ценевыя схемы гандлю энэргарэсурсамі для абыходу санкцыяў і фінансаваньня сваіх урадаў.
Форум