Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі павялічыўся аб’ём наяўных грошай, але ў Нацбанку ня бачаць пагроз


Беларускія рублі. Ілюстрацыйнае фота
Беларускія рублі. Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі колькасьць наяўных грошай пачала расьці з 2022 году, калі за падтрыманьне расейскай агрэсіі супраць Беларусі пачалі ўводзіць міжнародныя эканамічныя санкцыі і магчымасьці замежнага гандлю для Беларусі звузіліся.

У Нацыянальным банку Беларусі паведамілі, што ў 2025 годзе шырокая грашовая маса павялічылася на 15,7% супраць 16,9% у 2024 годзе, у тым ліку сярэдняя рублёвая грашовая маса — на 25,6% супраць 28,4%. Абсалютныя лічбы ў паведамленьні адсутнічаюць.

Апроч таго, як адзначаецца ў паведамленьні, працягваецца актыўны рост рублёвых зьберажэньняў. Сярэдняя велічыня тэрміновых рублёвых дэпазытаў павялічылася ў гадавым вымярэньні на 27,8%, у тым ліку фізычных асобаў — на 38,8%, а юрыдычных — на 17,5%.

«Зьнізіўся ўзровень валютызацыі эканомікі. Частка рублёвага складніка ў сярэдняй шырокай грашовай масе павялічылася за год на 5,1 пункту і склала ў сьнежні 65,1%», — адзначылі ў Нацбанку Беларусі.

Экспэрты адзначалі, што павелічэньне грашовай масы запавольваецца, а яе рост адбываецца пераважна за кошт тэрміновых дэпазытаў, людзі нясуць грошы ў банкі.

На 1 лістапада 2025 году ў абарачэньні было 13 млрд 864,7 млн рублёў, а на 1 студзеня — 11 млрд 856,3 млн.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG