Па стане на 14 студзеня менавіта столькі часу прайшло з таго часу, як Расея пачала паўнамаштабнае ўварваньне ва Ўкраіну: найбуйнейшы і самы крывавы канфлікт у Эўропе пасьля Другой усясьветнай вайны.
Гэта ўжо на тры дні даўжэй, чым Савецкі Саюз ваяваў з нацысцкай Нямеччынай паміж 1941 і 1945 гадамі падчас Другой усясьветнай вайны, найбуйнейшага і самага крывавага канфлікту 20-га стагодзьдзя.
Аднак ёсьць істотнае адрозьненьне.
У 1945 годзе СССР змагаўся зь нямецкімі войскамі на тысячах квадратных кілямэтраў, выціскаючы іх з краіны — ажно да Бэрліна — да перамогі ў тым, што расейцы дагэтуль называюць Вялікай Айчыннай вайной.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін часта параўноўвае вайну ва Ўкраіне зь Вялікай Айчыннай вайной, трубячы пра лідэрства на полі бою савецкіх генэралаў і афіцэраў, якія выгналі немцаў.
У 2026 годзе Масква ня толькі зьяўляецца захопнікам — агрэсарам у адносінах да Ўкраіны — але ў яе да таго ж ня надта атрымоўваюцца перамогі на полі бою. Замест таго, каб захопліваць вялікія тэрыторыі, расейскія войскі прасоўваюцца наперад з хуткасьцю сьлімака. Хутчэй гэта падобна да Першай усясьветнай вайны, чым да Другой.
Вось як дзьве вайны, якія цяпер ужо прыкладна адной працягласьці, паступова разгортваліся з пункту гледжаньня тэрыторыі.
А гэтая інтэрактыўная мапа паказвае, як тэрыторыя, захопленая Расеяй ва Ўкраіне, і тэрыторыя, захопленая Чырвонай Арміяй, суадносяцца з памерамі сучасных эўрапейскіх краін.
Форум