Сачыце за абнаўленьнямі
Электрастанцыя, пабудаваная ў месцы выхаду газаправодаў «Паўночны паток» на сушу ў паўночна-ўсходняй Нямеччыне, была спыненая пасьля дывэрсіі на гэтых трубаправодах. Цяпер аб'ект дэмантуюць і адпраўляюць ва Ўкраіну.
Прадстаўнікі ЗША Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер 12 лістапада 2026 году ў Дубліне сустрэліся з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным у Маскве.
Рэспубліка Сэрбская выдаткавала 6 мільёнаў эўра як субсыдыю на закуп беларускіх трактароў. Гэта адбылося ў рамках праграмы, створанай на падставе дамоўленасьці паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Міларадам Додзікам — лідэрам кіроўнай партыі ў гэтым сэрбскім утварэньні ў складзе Босьніі й Герцагавіне.
Першыя за доўгі час трохбаковыя перамовы паміж Расеяй, Украінай і ЗША прывялі да пэўнага гуманітарнага прарыву, аднак істотнага прагрэсу ў спыненьні вайны дасягнуць не ўдалося.
На двухдзённых перамовах у Абу-Дабі прадстаўнікі Ўкраіны, Расеі, ЗША, краін Эўразьвязу, Вялікай Брытаніі і NATO абмяркоўваюць гарантыі бясьпекі. Баявыя дзеяньні ў час перамоваў не спыняюцца.
Украінскія ўлады імкнуцца аднавіць забесьпячэньне электрычнасьцю соцень тысяч жыхароў усходу краіны пасьля расейскіх авіяўдараў.
Найбольшы нафтавы вузел Расеі — лінейная вытворча-дыспэтчарская станцыя (ЛВДС) «Самара» ў мястэчку Прасьсвет Самарскай вобласьці — значна пацярпеў пасьля дронавых удараў Украіны.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, якому засталося два месяцы да таго, як Кангрэс пяройдзе пад кантроль дэмакратаў, сутыкаецца з далёка не ідэальнымі варыянтамі дзеяньняў у вайне з Іранам: весьці перамовы, пайсьці на эскаляцыю ці чакаць.
Паводле першай лэдзі ЗША Мэланіі Трамп, спыненьне агню ў Алешках «было б немагчымым без прэзыдэнта Пуціна і прэзыдэнта Зяленскага».
Злучаныя Штаты нанесьлі ўдары па стратэгічна важным для Ірану востраве Кешм. Удар нанесьлі напярэдадні прамежкавых выбараў у ЗША, у той самы час, калі прэзыдэнт Дональд Трамп публічна гаварыў пра малую імавернасьць аднаўленьня вайны і надзею на дыпляматычнае пагадненьне.
Амэрыканскія выбарнікі прагаласуюць на так званых прамежкавых выбарах, вынікі якіх маюць вялікае значэньне: Дэмакратычная партыя імкнецца пераняць кантроль і над Палатай прадстаўнікоў, і над Сэнатам ад Рэспубліканскай партыі цяперашняга прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што ўкраінскія грамадзяне з акупаваных Расеяй Алешак перасеклі ўкраінскую мяжу ў Чарнігаўскай вобласьці. Усе яны атрымаюць неабходную дапамогу.
Пакуль застаецца няясным, хто стане прэмʼер-міністрам Сэрбіі, але вось некаторыя зь вядомых прадстаўнікоў гэтага руху.
Пасьля 14 гадоў дамінаваньня ў палітыцы Сэрбіі Аляксандар Вучыч сутыкнуўся з найсур’ёзьнейшым выклікам свайму кіраваньню. На парлямэнцкіх выбарах 25 кастрычніка ягоным галоўным супернікам стане апазыцыйны рух, які ўзьнік на хвалі масавых студэнцкіх пратэстаў.
Дыскусіі вакол Starlink і яго вайсковага аналягу Starshield спарадзілі пытаньні пра тое, хто санкцыянаваў гэтыя абмежаваньні, ці ведала пра іх загадзя адміністрацыя Трампа і як гэтыя зьмены паўплывалі на здольнасьць Украіны абараняцца ад расейскіх атак.
Украіна пакуль не атрымала адказаў ад Пэнтагону або SpaceX Ілана Маска на пытаньні пра абмежаваньні спадарожнікавай сувязі, якую выкарыстоўваюць украінскія вайскоўцы.
Сьмерць Алі Хамэнэі аслабіла палітычнае табу на ядзерную зброю ў Іране. Цяпер там набірае сілу дыскусія пра тое, ці ня варта Ісламскай Рэспубліцы адмовіцца ад гэтай забароны.
Спэцыяльныя пасланьнікі прэзыдэнта ЗША Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер 20 кастрычніка ўдзельнічалі у перамовах у Осла з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім. Чакаецца, што пасьля іх Уіткаф накіруецца ў Расею.
Дональд Трамп крытыкуе Уладзіміра Зяленскага і абараняе сваё рашэньне адмовіцца ад заплянаваных шырокіх санкцыяў супраць Расеі, тлумачачы яго як спробу ўтрымаць Маскву за сталом перамоваў. Кіеў і амэрыканскія заканадаўцы крытыкуюць гэтае рашэньне як няправільнае пасланьне Крамлю.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп раскрытыкаваў удары ўкраінскага войска па расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах. Паводле яго, гэтыя атакі наносяць шкоду ўсясьветнаму рынку дызэльнага паліва, у тым ліку амэрыканскаму, паведаміла Расейская служба Радыё Свабода.
Загрузіць яшчэ