Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля перамоў у Осла Зяленскі падзякаваў ЗША: сыстэмы выяўленьня расейскіх ракет «ужо працуюць»

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі (другі справа) абдымае прадстаўніка ЗША Стыва Ўіткафа; за гэтым назіраюць прэм'ер-міністар Нарвэгіі Ёнас Гар Стэрэ (справа) і прэзыдэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб (зьлева). Осла, 20 кастрычніка 2026
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі (другі справа) абдымае прадстаўніка ЗША Стыва Ўіткафа; за гэтым назіраюць прэм'ер-міністар Нарвэгіі Ёнас Гар Стэрэ (справа) і прэзыдэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб (зьлева). Осла, 20 кастрычніка 2026

Спэцыяльныя пасланьнікі прэзыдэнта ЗША Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер 20 кастрычніка ўдзельнічалі у перамовах у Осла з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім. Чакаецца, што пасьля іх Уіткаф накіруецца ў Расею.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі пасьля перамоў у Осла з прадстаўнікамі ЗША Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам заявіў, што ўдзячны Злучаным Штатам, паколькі выведвальныя дадзеныя пра расейскія ракетныя ўдары «цяпер працуюць», піша Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.

Раней Зяленскі паведамляў, што Вашынгтон на некаторы час прыпыняў абмен пэўнай выведвальнай інфармацыяй з Кіевам, аднак пасьля аднавіў яго.

«Мы ўдзячныя за тое, што выведвальныя дадзеныя працуюць... Я кажу пра сыстэму раньняга папярэджаньня — гэта вельмі важна для нашых людзей, для дзяцей, дарослых, мірных жыхароў, бо мы можам пачуць, калі ляцяць балістычныя ракеты», — сказаў Зяленскі журналістам у Осла пасьля перамоў, арганізаваных прэм’ер-міністрам Нарвэгіі Ёнасам Гарам Стэрэ і прэзыдэнтам Фінляндыі Аляксандрам Стубам.

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё, які цяпер знаходзіцца з візытам у Індыі, 20 кастрычніка паведаміў, што правёў працяглую гутарку з Зяленскім, і адпрэчыў здагадкі пра існаваньне нейкага «наўмыснага палітычнага ўказаньня нанесьці шкоду Ўкраіне».

«Украіне нічога не адмаўляюць наўмысна», — заявіў Рубіё, дадаўшы, што паведамленьні пра тое, быццам ЗША не папярэджваюць Украіну загадзя пра ўдары расейскіх балістычных ракет, зьяўляюцца «скандальнымі».

Напярэдадні візыту ў Осла Зяленскі паведаміў, што правёў з Рубіё «зьмястоўную» гутарку і «канструктыўнае» абмеркаваньне.

Прэзыдэнт Украіны адзначыў, што бакі абмеркавалі шэраг пытаньняў, у тым ліку сродкі перахопу балістычных ракет, сыстэмы раньняга папярэджаньня пра ўдары расейскімі балістычнымі ракетамі, а таксама сытуацыю вакол спадарожнікавых сыстэм сувязі Starlink і Starshield.

«Я ўдзячны за яго гатоўнасьць дапамагчы і за яго выразную пазыцыю», — напісаў Зяленскі ў сацыяльнай сетцы X 20 кастрычніка.

'Everything Is Dead': Ukraine Liberates Dnipropetrovsk Settlements, But Villages Lie In Ruins
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:39 0:00

Украіна вызваляе населеныя пункты на Днепрапятроўшчыне, але вёскі ляжаць у руінах

Пасля перамоў у Осла Стэрэ паведаміў, што 21 кастрычніка Ўіткаф накіруецца ў Расю для сустрэчы з кіраўніцтвам краіны, каб «абмяняцца ідэямі», якія ўзьніклі падчас сустрэчы напярэдадні.

Прадстаўнік амэрыканскіх уладаў пацьвердзіў Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, што «пасланьнік па пытаньнях міру Ўіткаф у сераду адправіцца ў Раскю, каб садзейнічаць мірным перамовам».

Прэзыдэнт Фінляндыі Стуб заявіў, што перамовы ў Осла прывялі да «рэальнага прагрэсу» як у доўгатэрміновай пэрспэктыве, так і па больш надзённых пытаньнях.

Паводле яго слоў, удзельнікі вызначылі «пэўныя элемэнты міру» ў больш шырокім кантэксьце, а таксама ключавыя аспэкты ў сфэры бясьпекі і эканомікі. Гэтыя ідэі, як адзначыў Стуб, будуць прадстаўлены ў Санкт-Пецярбургу падчас сустрэчы Ўіткафа з расейскімі афіцыйнымі асобамі.

Напружанасьць у адносінах паміж ЗША і Украінай

У большасьці перамоў ЗША з Украінай удзельнічалі Ўіткаф і Кушнер (які, па словах прэм’ер-міністра Нарвэгіі, далучыўся да сустрэчы ў Осла па відэасувязі), а таксама перамоўшчыкі, прызначаныя Зяленскім, — а не сам прэзыдэнт Украіны. Ні Зяленскі, ні прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін ня ўдзельнічалі ў прамых перамовах паміж Украінай і Расеяй, накіраваных на спыненьне вайны.

Сустрэчы ў Осла прайшлі на фоне напружанасьці ў адносінах паміж прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам і ўкраінскім лідэрам.

Трамп выказаў меркаваньне, што Зяленскаму ня варта ўдзельнічаць у перамовах па спыненьні поўнамаштабнага ўварваньня, якое Расея пачала супраць яго краіны ў лютым 2022 года. Гэта чарговая заява Трампа, у якой ён выказвае сумнеў у тым, што Зяленскі сапраўды імкнецца да міру.

«Шчыра кажучы, я лічу, што прыйшоў час камусьці іншаму весьці перамовы ад імя Ўкраіны», — заявіў Трамп.

Гэтыя словы прагучалі на фоне заклапочанасьці ва Ўкраіне наконт шэрагу крокаў, якія, паводле слоў Зяленскага, могуць адыграць на руку Пуціну. За апошнія два тыдні Трамп абвясьціў пра пагадненьне, якое спрыяе экспарту расейскага дызэльнага паліва, а таксама адмяніў санкцыі, якія павінны былі быць уведзеныя ў адпаведнасьці з законам, падпісаным ім у мінулым месяцы.

19 кастрычніка Трамп таксама заявіў, што гатовы правесьці трохбаковую сустрэчу з Пуціным і старшынёй КНР Сі Цзіньпінам на палях саміту АТЭС, які адбудзецца ў наступным месяцы ў Кітаі.

«Калі старшыня Сі хоча гэтага, то і я згодны», — сказаў Трамп.

Аднак ён дадаў, што галоўнай мэтай сустрэчы было б абмеркаваньне «ядзернай зброі і ядзернага раззбраеньня», а не вайны Расіі супраць Украіны.

«Я б пайшоў на гэта — ня столькі дзеля Ўкраіны, бо Расея, шчыра кажучы, паводзіць сябе наконт Украіны нармальна. Яны там асабліва нічога не робяць», — адказаў Трамп журналістам на пытаньне, ці прыняў бы ён удзел у сустрэчы з Пуціным і Сі для абмеркаваньня ўкраінскага пытаньня.

Адказваючы ў Осла на пытаньне пра такі саміт, Зяленскі заявіў:

«Калі гаворка ідзе пра Ўкраіну, пра нашу будучыню, то гэта можа быць прымальным толькі тады, калі мы самі будзем за сталом перамоў»..

Funeral Held For Five Children From One Ukrainian Family Killed In Russian Strike In July
Funeral Held For Five Children From One Ukrainian Family Killed In Russian Strike In July
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:29 0:00

Пахаваньне пецярых дзяцей з адной украінскай сям'і, якія загінулі ў выніку расійскага ўдару ў ліпені

Працяг расейскіх нападаў

Расея працягнула атакі на Ўкраіну: у Кіеўскай вобласьці загінулі як мінімум тры чалавекі, яшчэ некалькі атрымалі раненьні.

Целы загінулых былі знойдзеныя, калі ратавальнікі змагаліся з пажарам на вытворча-складскім аб’екце недалёка ад украінскай сталіцы, паведаміў у сваім Telegram-канале кіраўнік Кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Цімур Ткачэнка.

Падчас іншай атакі расейскі бесьпілётнік ударыў паблізу трасы Кіеў — Адэса; паводле папярэдніх зьвестак, на якія спасылаюцца пракуратура Кіеўскай вобласьці і рэгіянальныя ўлады, загінулі тры чалавекі, яшчэ чацьвёра пацярпелі. Колькасьць ахвяр пакуль удакладняецца.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG