На 92-м годзе жыцьця памёр Міхаіл Гарбачоў, апошні генэральны сакратар ЦК КПСС і першы ды апошні прэзыдэнт СССР.
Міністар замежных справаў Літвы Габрыелюс Ланбсбергіс лічыць, што завяршэньне пабудовы агароджы на мяжы зь Беларусьсю «падрыхтавала Літву лепш на выпадак гібрыднай атакі».
Калі выбары адмяняюцца, то гэта дыктатура ўжо ня толькі па сутнасьці, але і па форме. І, мяркуючы па ўсім, Лукашэнка да гэтага маральна і псыхалягічна сасьпеў.
30 жніўня пракурор запрасіў тэрміны зьняволеньня для фігурантаў справы «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» Юрыя Зянковіча, Аляксандра Фядуты, Рыгора Кастусёва, Вольгі Галубовіч і Дзяніса Краўчука.
Пастановай прапануецца зацьвердзіць зварот Рады да ААН, Эўрапарлямэнту, урадаў і парлямэнтаў дзяржаў сьвету.
Пра гэта гаворыцца ў супольным нямецка-францускім дакумэнце «Аб абароне міжнароднага парадку ў эпоху сыстэмнага суперніцтва», падрыхтаваным да сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЭЗ у Празе.
Пазбаўлены ліцэнзіі беларускі адвакат Антон Гашынскі паведаміў, што ў гэтым чаце сапраўды былі прадстаўнікі адвакацкай супольнасьці. Усяго, паводле яго, у чаце ў розны час прысутнічалі ад 150 да 170 чалавек.
Усебеларускі народны сход «вызначыць контуры будучыні Беларусі, напрамак, па якім будзе рухацца дзяржава», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 30 жніўня на нарадзе па законапраектах аб грамадзянскай супольнасьці, дзейнасьці партый і грамадзкіх абʼяднаньняў.
Дзякуючы новаму распараджэньню Міністэрства замежных спраў Польшчы тысячы беларусаў і ўкраінцаў могуць вырашыць праблемы зь легалізацыяй знаходжаньня ў дзяржаве.
30 і 31 жніўня ў Празе праходзіць сустрэча міністраў замежных спраў краін ЭЗ. Асноўныя тэмы — напад Расеі на Ўкраіну і адносіны ЭЗ і Афрыкі.
Пра гэта кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва заявіў у відэазвароце. Ён мяркуе, што трэба задзейнічаць усе даступныя рычагі.
Пакуль дакладна не вядома, колькі населеных пунктаў на Херсоншчыне вызвалілі ад расейцаў з пачатку контранаступу.
Суд Лідзкага раёну 19 жніўня прызнаў інфармацыйную прадукцыю старонак «Veisnoria \ Вяйшнорыя» ў Youtube, Telegram, «УКантакце», «Аднаклясьніках», Instagram, Facebook і TikTok «экстрэмісцкімі матэрыяламі», паведамляе «Вясна».
«Пазыцыя Літвы пасьля 24 лютага не зьмянілася»,— заявіла Інгрыда Шыманіце.
Палітыка, якую рэжым Аляксандра Лукашэнкі праводзіць у дачыненьні да Польшчы, «заслугоўвае самага жорсткага асуджэньня», заявіў польскі міністар замежных спраў Зьбігнеў Раў падчас візыту ў Славенію.
У Іраку прыхільнікі ўплывовага шыіцкага імама Муктады ас-Садра сёньня ўзялі штурмам Палац рэспублікі ў Багдадзе, які знаходзіцца ва ўрадавай «зялёнай зоне».
Свабода паглядзела, дзе цяпер міліцэйскія начальнікі, якія адзначаліся пры разгонах акцый пратэсту.
Палітзьняволены Сяргей Ціханоўскі ўжо больш як два гады за кратамі. Яго пакаралі 18 гадамі пазбаўленьня волі. Ціханоўскі адбываў пакараньне ў Магілёве. Але яму ўзмацнілі рэжым і перавялі ў турму ў Жодзіне, якая лічыцца адной з самых жорсткіх у Беларусі.
Украінскія войскі пасьля зьнішчэньня ў Херсонскай вобласьці трох мастоў, па якіх Расея забясьпечвала сваю вайсковую групоўку на акупаваных паўднёвых тэрыторыях, прарвалі пазыцыі аб’яднаных фармаваньняў Расеі і так званай «ДНР» паблізу Кахоўкі.
Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц у панядзелак заклікаў да пашырэньня Эўрапейскага Зьвязу, каб у канчатковым выніку ўключыць у яго Ўкраіну, Малдову і Грузію, і заявіў, што паступовы пераход да галасаваньня ў Эўразьвязе паводле большасьці зьяўляецца прыступкай да пашырэньня блёку.
Пра гэта паведамляе балтыйскае інфармацыйнае агенцтва BNS.
У горадзе Голая Прыстань Херсонскай вобласьці ва ўласным доме знайшлі застрэленым колішняга дэпутата ад партыі «Слуга народу» Аляксея Кавалёва, які ўвайшоў у склад акупацыйнага ўраду рэгіёну як міністар аграрнай палітыкі.
У Беларусі працягваецца перасьлед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі.
Пра гэта паведамілі ў эфіры дзяржтэлеканала СТВ, піша «Новы час».
Хроніка вайны ва Ўкраіне: удар па Сарнах з паветра Беларусі, абстрэл Энэргадара перад місіяй МАГАТЭ і атакі на Мікалаеў.
Санкцыі могуць закрануць сфэру энэргетыкі, гандлю і сыстэму SWIFT.
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль у інтэрвію аўстрыйскаму тэлеканалу ORF выказаў сумневы, што ідэя забароны на выдачу віз будзе мець аднагалосную падтрымку.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі завяршыў расьсьледаваньне справы супраць прызнаных тэрарыстычнай арганізацыяй «Атрадаў грамадзянскай самаабароны» і перадаў матэрыялы ў пракуратуру для накіраваньня ў суд, паведамляе прэс-служба КДБ.
28 жніўня споўнілася б 50 гадоў тэлеапэратару Дзьмітрыю Завадзкаму, беларускаму журналісту, супрацоўніку Грамадзкай расейскай тэлевізіі (ОРТ, цяпер — Першы канал). Ён зьнік 7 ліпеня 2000 году, на той момант яму было 27 гадоў
27 жніўня Косава і Сэрбія дасягнулі дамоўленасьці аб адмове ад выдачы дакумэнтаў на ўезд-выезд для грамадзян дзьвюх краін. Прэм’ер-міністар Косава пракамэнтаваў дамоўленасьць.
Помнік аўтару «Маніфэсту Камуністычнай партыі» і «Капіталу» адкрылі побач з помнікам Леніну на захадзе Нямеччыны. Мясцовыя ўлады і асобныя жыхары не задаволеныя.
«Незалежных Украіны і Беларусі існаваць не павінна», — сказаў расейскі прэзыдэнт Пуцін нямецкаму канцлеру Шольцу перад самым уварваньнем ва Ўкраіну сёлета ў лютым.
Нямеччына і Францыя выступяць супраць адмены шэнгенскіх віз для грамадзян Расеі на нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў Эўразьвязу на наступным тыдні.
ЗША наросьцяць вытворчасьць ракетных сыстэм HIMARS і высокадакладных снарадаў GMLRS да іх з далёкасьцю каля 70-80 км у сувязі з пастаўкамі ва Ўкраіну.
КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» групу грамадзян, зьвязаных з тэлеграм-каналам ZOLAK (458 падпісчыкаў) і чатам ZOLAK Chat (ужо не існуе). Інфармацыя ўнесена ў адпаведны сьпіс на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, паведамляе BPN.
Некалькі супрацоўнікаў Запароскай АЭС ананімна расказалі выданьню The Telegraph, што расейскія вайскоўцы пагражаюць пэрсаналу акупаванай станцыі напярэдадні візыту інспэктараў ААН і МАГАТЭ на АЭС.
Пра новыя факты палітычных рэпрэсій у Беларусі паведамляе агенцтва BPN.
Аналітыкі Conflict Intelligence Team вывучылі фота- і відэаматэрыялы зь перавозкамі расейскай вайсковай тэхнікі чыгункай зь Ніжагародзкай вобласьці на поўдзень Растоўскай вобласьці — да мяжы з Данбасам.
Аглядная канфэрэнцыя ААН па выкананьні Дамовы аб нераспаўсюджаньні ядзернай зброі завяршылася без выніковага дакумэнта. Расея пагадненьне не ўхваліла.
Блогер Марцін Крам вучыўся ў акадэміі МУС і працаваў у беларускай міліцыі. Нядаўна атрымаў розгалас выпадак, калі яго разам зь ягонай дзяўчынай Юліяй пабілі ў Польшчы.
Генпракуратура завяла крымінальную справу «па факце распаўсюджваньня групай неўстаноўленых асобаў на інтэрнэт-рэсурсах „Флагшток“ і „Зеркало“ інфармацыі аб адмаўленьні генацыду беларускага народа».
Абвяржэньне Лукашэнкам выказваньня нямецкага канцлера Шольца сталася вельмі дзіўным. Галоўны патас гэтага абвяржэньня тычыцца ня зьместу скандальнай заявы расейскага лідэра пра тое, што Беларусь і Ўкраіна не павінны быць незалежнымі дзяржавамі, а самога факту абнародаваньня словаў Пуціна.
Стаўленьне ўкраінцаў да беларусаў рэзка пагоршылася пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны і працягвае істотна пагаршацца.
Чарга на беларуска-польскай мяжы б’е ўсе рэкорды, піша партал «Зеркало».
Апэратыўнае камандаваньне «Поўдзень» паведаміла аб падрыве на акупаваным Расеяй поўдні яшчэ аднаго мосту, празь які забясьпечвалася расейскае войска ў Херсонскай і Запароскай абласьцях.
У новым расьсьледаваньні ByPol расказвае, як выкладчыкі і курсанты Вайсковай акадэміі Беларусі ўдзельнічалі ў фальсыфікацыях вынікаў галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году і папярэдніх, а таксама на рэфэрэндуме па зьменах у Канстытуцыю 2022 году.
Офіс генэральнага пракурора Ўкраіны паведаміў аб пачатку крымінальнага расьсьледаваньня ў дачыненьні да кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава.
У Польшчы, Літве і Грузіі існуе розная ступень непрыязі да эмігрантаў зь Беларусі, сьведчаць вынікі дасьледаваньня, праведзенага камандай незалежных беларускіх сацыёлягаў на чале зь Філіпам Біканавым пры падтрымцы нямецкага фонду Фрыдрыха Эбэрта.
Расейцам, якія накіроўваюцца ў Эўрапейскі Зьвяз, давядзецца плаціць больш і праходзіць дадатковыя бюракратычныя працэдуры для атрыманьня кароткатэрміновай візы.
Прадстаўнік руху «Супраціў» Дзьмітры Шчыгельскі яшчэ да выбараў 2020 году гаварыў публічна, што толькі мірным пратэстам, безь сілавых мэтадаў, перамагчы аўтарытарызм і вярнуць у Беларусь законнасьць ня ўдасца. Сёньня гэты тэзіс становіцца галоўным у дэмакратычным асяродку.
Загрузіць яшчэ