Навіну, якая сьпярша зьявілася ў СМІ, пацьвердзіў Дзяржаўны дэпартамэнт.
Афрыканская дзяржава Нігерыя значна апярэджвае ўсе краіны сьвету ў колькасьці забойстваў хрысьціянаў, пры гэтым, на думку праваабаронцаў, яшчэ больш небясьпечна верыць у Хрыста ў шасьці іншых краінах.
У Беларусі ўкраінскіх мужчын прызыўнога ўзросту, якім удаецца нелегальна перасячы мяжу з украінскага боку, дапытваюць невядомыя асобы ў цывільным адзеньні. Яны цікавяцца перасоўваньнем украінскай вайсковай тэхнікі, месцамі пападаньня расейскіх ракет і дронаў.
У пачатку студзеня попыт на кватэры ў сталіцы ўпаў да мінімуму, кажуць рыэлтары. Летась квадратны мэтар сягнуў $2000, а за год цэны вырасьлі на 26%. Што адбываецца на рынку нерухомасьці.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты «прымуць вельмі сурʼёзныя захады», калі Іран пачне караць сьмерцю зьняволеных пратэстоўцаў.
У Столінскім раёне 49-гадовы жыхар вёскі Велямічы стаў ахвярай сьнегападу.
Толькі з сродкаў Міжнароднага гуманітарнага фонду на экстранную дапамогу вызваленым палітвязьням было патрачана 211 615 эўра. На 13 студзеня фондам BySol сабрана 558 298 эўра, якія пойдуць на дапамогу вызваленым.
Турэмная цэнзура закранула кнігі беларускіх і замежных аўтараў, а таксама падручнікі.
Валянтэры з Украіны і Польшчы расказалі, як і чаму дапамагаюць вызваленым і вывезеным палітвязьням.
Сужэнцаў абвінавацілі ў «тэрарызьме» і «незаконных дзеяньнях з боепрыпасамі».
У 2025 годзе Украіна панесла найбольшую колькасьць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва ад пачатку маштабнай вайны з Расеяй у 2022 годзе, паведаміла 12 студзеня Місія ААН па маніторынгу правоў чалавека ва Ўкраіне.
Супрацоўніка амбасады Расеі ў Нікасіі на Кіпры 8 студзеня знайшлі мёртвым у яго кабінэце. У амбасадзе паліцыянтам паведамілі, што сьмерць наступіла ў выніку самагубства.
23 сьнежня эканамічны суд Менска падвёў рысу пад працэсам ліквідацыі заснавальніка БелаПАН — аднайменнага ЗАТ, які доўжыўся амаль два гады.
Урад хоча скараціць папяровы дакумэнтаабарот і паскорыць узаемадзеяньне зь дзяржаўнымі органамі пры дапамозе «лічбавых вобразаў дакумэнтаў».
Паліцыя Кіпру просіць паведаміць пра інфармацыю, якая можа дапамагчы ў пошуку 56-гадовага расейца Ўладзіслава Баўмгертнера, які зьнік бязь вестак 7 студзеня зь месца свайго пражываньня ў кіпрскім горадзе Лімасоле.
Ва ўзросьце 79 гадоў памёр Васіль Бернік, доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар, галоўны рэдактар першай беларускамоўнай «Матэматычнай энцыкляпэдыі», якая выйшла ў 2001 годзе.
Беларус, які ўратаваў жанчыну, раней падаўся на прытулак у Нідэрляндах. Выданьне Eindhovens Dagblad называе імя беларуса — Дзьмітры Вярбіцкі, і цытуе яго: «Я не ведаю, адкуль у мяне ўзяліся сілы, я проста зрабіў гэта».
Вызваленая і прымусова вывезеная зь Беларусі галоўная рэдактарка парталу Tut.by Марына Золатава зрабіла першы допіс у Фэйсбуку пасьля вызваленьня.
Паводле раскладу дарога зь Пінску да Менску мусіла заняць чатыры гадзіны. Але ў Койдаве зроблены ў Польшчы цягнік Pesa DP6 рэгіянальных ліній бізнэс-клясы зламаўся. Зьнікла і ацяпленьне.
Гэтае інтэрвію Мікіта Мелказёраў запісаў у апошні дзень свайго жыцьця. Ягоным госьцем быў колішні дырэктар беларускай службы «Радыё Свабода», журналіст і пісьменьнік Аляксандар Лукашук.
У вялікай размове са Свабодай былы палітзьняволены праваабаронца Уладзь Лабковіч распавёў пра размову з прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, якая адбылася праз некалькі дзён пасьля вызваленьня і выдварэньня групы беларускіх палітвязьняў ва Украіну.
Агулам у Беларусі не стае 426 настаўнікаў. Найбольш бракуе настаўнікаў-прадметнікаў. Што кажа сьвежая статыстыка адукацыі і чаму настаўнікаў становіцца менш, а вучняў больш.
Сьледчы камітэт Беларусі запрасіў былога палітвязьня і журналіста Ігара Карнея зьявіцца ў менскае ўпраўленьне ведамства, каб атрымаць 1 беларускі рубель. Пра гэта Карней паведаміў у сацыяльных сетках, апублікаваўшы фрагмэнт афіцыйнага паведамленьня.
На 8 студзеня ў Беларусі быў як мінімум 1125 палітвязень, прызнаны праваабарончай супольнасьцю, а паводле Dissidentby.com іх 1189. Рэальна зьняволеных з палітычных матываў у краіне можа быць больш.
У вялікай размове з Свабодай вызвалены 13 сьнежня праваабаронца Уладзь Лабковіч расказаў дэталі арганізацыі нашумелай прэсавай канфэрэнцыі ў Чарнігаве, на якой беларусам задалі пытаньні аб іх стаўленьні да расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Свабода спытала ў некалькіх чалавек, якія пачалі пісаць па-беларуску ў Threads, навошта ім гэта, а таксама як адрэагавала атачэньне. Спойлер: гэта ня толькі беларусы.
Сярод кантрабандных найбольш цыгарэт было пад маркай Minsk — 37% ад агульнай колькасьці.
Фэдэральныя ўлады сьцьвярджаюць, што гэта быў акт самаабароны супрацоўніка.
Беларуская нацыянальная кампанія «Белавія» аднавіла з 8 студзеня рэгулярныя рэйсы ў Тэль-Авіў (Ізраіль).
Відаць па ўсім, тэндэнцыя, пры якой беларусы пакідаюць Літву, каб пасяліцца ў іншых краінах Эўразьвязу, захоўваецца.
У вялікай размове са Свабодай праваабаронца «Вясны» Уладзь Лабковіч расказаў, якім чынам даведаўся пра атрыманьне Алесем Бяляцкім узнагароды і чаму ніяк не мог у гэта паверыць.
У апошнім выпуску блогер Мікіта Мелказёраў апавядаў, чаму ў Беларусі сьвяткуюць два Раствы. У канцы сьнежня 2025 году Мікіты ня стала.
У вялікай размове з Свабодай вызвалены палітвязень расказаў, што ён ведае пра зьняволеньне мастака Алеся Пушкіна ў Горадні.
7 студзеня палітвязьню Мікалаю Аўтуховічу споўнілася 63 гады. Дзень народзінаў палітвязень мусіў сустрэць у калёніі, а не ў турме, куды трапіў на рашэньне суду больш за чатыры гады таму.
У варшаўскім раёне Бэмова адкрыўся новы прытулак для беларускіх палітвязьняў. У іншым шэлтэры ў раёне Таргувэк, які працуе ўжо 4 гады, у Доме творцаў — таксама новыя жыхары, якіх 13 сьнежня выправадзілі зь Беларусі. Апавядаем пра салідарнасьць беларусаў.
Дзяржаўная авіякампанія Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў (ААЭ) Flydubai замест анансаванага павелічэньня рэйсаў у Менск з канца сьнежня пераарыентавала свае палёты зь беларускай сталіцы ў расейскую.
Разам зь Нікалясам Мадура ў Нью-Ёрку судзяць ягону жонку Сылію Флёрэс. Яе абвінавачваюць у наркагандлі і незаконным абароце зброі.
Лукашэнка прызначыў за кошт бюджэту стыпэндыі для «сацыяльнай падтрымкі адораных навучэнцаў».
Сэрвіс Numbeo прадставіў Safety Index by Country 2026 — індэкс бясьпекі розных краінаў.
Міністэрства культуры Беларусі раней вызначыла ахоўныя зоны гістарычнага аб’екту на вуліцы Валадарскага, дзе было СІЗА.
У вялікай размове з Свабодай былы палітвязень расказвае, як вяртаньне Міколы Статкевіча паўплывала на наступную хвалю вызваленьняў.
15 гадоў таму Лукашэнка меў купу сумесных праектаў з тагачасным кіраўніком Вэнэсуэлы Уга Чавэсам. Глядзім, якія беларускія праекты засталіся ў гэтай краіне і што будзе зь імі пасьля арышту Нікаляса Мадура.
У вялікай размове з Свабодай вызвалены палітвязень расказаў, што ён ведае пра стан Мікалая Аўтуховіча за кратамі ў Горадні.
У лістападзе мінулага году выезду ў Польшчу ў чэргах чакалі па некалькі тысяч грузавікоў, легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў, цяпер у чэргах стаяць сотні машын.
Журналісты туркмэнскай службы Радыё Свабода знайшлі месца пахаваньня зьніклага блогера Дзідара Амансахатава, пацьвердзіўшы тым самым інфармацыю аб яго сьмерці.
Цяпер у «Рэспубліканскім сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў» 8172 пазыцыі.
Самы загружаны маршрут для легкавых машын на ўезд у краіны Эўразьвязу праходзіць праз польскі памежны пункт Тарэспаль (Берасьце зь беларускага боку).
Загрузіць яшчэ