Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў вырасьлі чэргі на выезд зь Беларусі ў Польшчу, затрымліваюцца рэйсавыя аўтобусы


Чарга ў Польшчу, архіўнае фота
Чарга ў Польшчу, архіўнае фота

У лістападзе мінулага году выезду ў Польшчу ў чэргах чакалі па некалькі тысяч грузавікоў, легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў, цяпер у чэргах стаяць сотні машын.

Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі, 850 легкавых аўтамабіляў і каля 100 аўтобусаў знаходзіцца з беларускага боку на памежным пераходзе Берасьце — Тарэспаль.

У чаце пасажыраў паведамляюць, што людзі за 50 эўра перасажваюцца ў аўтобусы, якія стаяць бліжэй да мяжы. Пад’ехаць у пачатак чаргі на таксі каштуе 10 эўра. Бывае, вадзіцелі дазваляюць людзям перасесьці на аўтобус той жа самай кампаніі бясплатна. З падсадкай на бліжэйшы ў чарзе аўтобус пераход мяжы займае каля 9 гадзінаў.

Пасажыры паведамляюць і пра збоі графікаў руху аўтобусаў з Польшчы ў Беларусь. Пра затрымкі аўтобусаў з Варшавы ў Менск паведаміў і Менсктранс.

У чарзе легкавых аўтамабіляў на тым жа памежным пераходзе знаходзіцца каля 800 машын. Кіроўцаў выклікаюць у чаргу пры дапамозе СМС праз содні ці больш. Пераход мяжы з гэтым выпадку займае 4-5 гадзін.

На пераходзе Брузгі — Кузьніца Беластоцкая знаходзіцца, як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт, 195 аўтамабіляў і ніводнага аўтобуса, на памежным пераходзе Бераставіца-Баброўнікі знаходзіцца 105 аўтамабіляў, аўтобусаў няма.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG