Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшла апошняе інтэрвію Мікіты Мелказёрава, якое ён запісаў з былым дырэктарам беларускай Свабоды


Мікіта Мелказёраў
Мікіта Мелказёраў

Гэтае інтэрвію Мікіта Мелказёраў запісаў у апошні дзень свайго жыцьця. Ягоным госьцем быў колішні дырэктар беларускай службы «Радыё Свабода», журналіст і пісьменьнік Аляксандар Лукашук.

«Пасьля размовы Мікіта напісаў у працоўны чат: „Лукашук — крынічка са смачнай вадою“. І вы зразумееце, чаму, — напісала каманда праекту «Жыцьцё-маліна». — Ужо безь Мікіты, але мы паспрабавалі паставіць годную кропку».

«У мяне склалася ўражаньне інтэлігентнага, моцнага, шчырага, сучаснага, стылёвага, зь вялікім прафэсійным патэнцыялам чалавека — гэта, магчыма, было самае прыемнае знаёмства гэтага году», — расказваў пра сустрэчу зь Мікітам Аляксандар Лукашук.

«Жыцьцё-маліна» больш ня будзе абнаўляцца.

«Мікіта, ты сам сабе стварыў помнік. Хай ён застанецца ў тым выглядзе, у якім ты нам яго пакінуў. Працягваць працу канала — гэта будзе падманам і сябе, і гледачоў», — напісала ў Тэлеграме каманда праекту.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG