Як паведамілі ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацыяў, турапэратары атрымалі ад авіякампаніі адпаведнае паведамленьне.
Прычынаў пераносу рэйсаў зь Менску ў Маскву ў лісьце не назвалі. На афіцыйным сайце кампаніі і яе старонках у сацыяльных сетках таксама няма гэтай інфармацыі.
Спачатку кампанія паведаміла, што новы расклад будзе дзейнічаць да 8 студзеня, але 5 студзеня гэтае рашэньне падоўжылі да 11 студзеня.
У той жа час на сайце Flydubai квіткі на рэйсы ў Менск даступныя толькі з 15 студзеня.
На сайце нацыянальнага аэрапорту «Менск» паведамлялася, што з 26 сьнежня Flydubai дадала дзённыя рэйсы на маршруце Дубай – Менск – Дубай па аўторках, чацьвяргах і суботах. Пасьля гэтага такіх рэйсаў авіякампаніі мусіла быць 10 на тыдзень.
На сайце дэпартамэнту авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацыяў Беларусі таксама няма інфармацыі аб імаверных зьменах у абслугоўваньні самалётаў кампаніі ААЭ. Апошні раз Беларусь павялічвала тарыфы на паслугі аэранавігацыі і аэрапортаў у 2025 годзе. Тады яны вырасьлі ў сярэднім у 3,9 раза.
У чэрвені 2025 году авіякампанія Flydubai скасоўвала рэйсы ў Менск праз абвастрэньне адносінаў паміж Ізраілем і Іранам.
Авіякампанія — партнэр Нацыянальнага аэрапорту «Менск» зь лютага 2021 году. Яна выконвала штодзённыя палёты Дубай – Менск.
Форум