Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвяра сьнегападу. У Столінскім раёне падчас цыклёну «Улі» загінуў чалавек

Наступствы сьнегападу 8 студзеня 2026 году ў Беларусі. Архіўнае фота
Наступствы сьнегападу 8 студзеня 2026 году ў Беларусі. Архіўнае фота

У Столінскім раёне 49-гадовы жыхар вёскі Велямічы стаў ахвярай сьнегападу.

Падрабязнасьці паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўленьня Сьледчага камітэту ў Берасьцейскай вобласьці Раман Зармаеў, піша БелТА.

Вядома, што мужчына пайшоў з дому 8 студзеня і не вярнуўся. У той дзень у Беларусь прыйшоў цыклён «Улі». Маці зьніклага зьвярнулася па дапамогу да праваахоўнікаў. Тыя пачалі пошукі, аднак яны былі ўскладненыя ўмовамі надвор’я і працягнуліся некалькі дзён.

У выніку цела знайшлі толькі 11 студзеня, прычым у той самай вёсцы, дзе жыў мужчына, пад сьнегам.

«На месцы здарэньня працавала сьледча-апэратыўная група. Якіх-небудзь цялесных пашкоджаньняў, якія сьведчылі б пра крымінальны характар сьмерці, ня выяўлена. Прызначана судова-мэдычная экспэртыза», — расказаў прадстаўнік СК. Ён адзначыў, што сьмерць, хутчэй за ўсё, наступіла ад пераахаладжэньня.

Зьніклую дзяўчыну ў Менску шукалі два тыдні

Прыкладна ў той жа час у Менску знайшлі цела Яны Кастранковай.

Апошні раз дзяўчыну бачылі 30 сьнежня 2025 года паблізу вуліц Філімонава і Макаёнка ў Менску. З таго часу дзяўчына перастала выходзіць на сувязь, дома яе не было.

12 студзеня загінулую знайшлі ў акваторыі Сьляпянскай воднай сыстэмы.

У СК заявілі, што сьмерць ня мае крымінальнага характару, папярэдняя прычына — утапленьне.





Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG