У Беларусі віруе цыклён «Улі». Што адбываецца ў гарадах і на дарогах. ФОТА
Праз моцны вецер і сьнегапад без электраэнэргіі застаўся 251 населены пункт, на дарогах заносы, транспартны каляпс у гарадах. У Бабруйску пэўны час без цяпла былі лякарня, санаторыя і жылыя дамы на некалькіх вуліцах праз пашкоджаньне цеплатрасы.
1
Беларуская чыгунка вывела на расчыстку шляхоў ад сьнегу адмысловыя цягнікі. У Лёзьне спыніўся цягнік, які накіроўваўся з Масквы ў Полацак. Сьцьвярджаюць, што зламаўся цеплавоз.
2
Прыбіраюць сьнег на агульнадзяржаўных і мясцовых дарогах амаль 2 тысячы адзінак тэхнікі, паведамілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый.
3
У Магілёўскай вобласьці заявілі аб складанай сытуацыі праз стыхію. Раніцай у «Магілёўэнэрга» паведамілі аб 17 заяўках ад спажыўцоў, якія засталіся безь сьвятла.
4
Супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сытуацыяў ужо ў ноч на 9 студзеня выяжджалі для дапамогі кіроўцам, аўтамабілі якіх захрасьлі ў гурбах сьнегу.
5
Тэхніка для прыбіраньня сьнегу працуе на вуліцах гарадоў і ў Горадзенскай вобласьці. Фота выданьня «Гродзенская праўда»
6
У Мар’інай Горцы з тэхнікай працуюць дворнікі, а з шуфлямі прыбіраць сьнег вывелі школьнікаў.
7
Ратаўнікі і міліцыя заклікала грамадзян не карыстацца аўтатранспартам праз складаныя ўмовы надвор’я.
8
У Менску і іншых гарадах Беларусі на прыпынках грамадзкага транспарту ўтвараюцца вялікія чэргі.
9
У Беларусі сьнег прыбіраюць больш за 6 420 камунальнікаў. На вуліцах гарадоў і вёсак, паводле ўладаў, працуюць 1764 адзінкі спэцыяльнай камунальнай тэхнікі.
10
У некаторых гарадах ствараюць пункты раздачы інвэнтару добраахвотнікам, якія хочуць дапамагчы ўладам у барацьбе з прыроднай стыхіяй. У ліквідацыі наступстваў стыхіі ўдзельнічаюць камунальнікі, вайскоўцы і школьнікі.
Форум